2113

Абавязальніцтва, дадзенае COP26 у Глазга

Абавязальніцтва, дадзенае ў сумеснай заяве, апублікаванай увечары 1 лістапада на Канферэнцыі ААН па зменах клімату COP26 у Глазга, падтрымалі лідары 133 краін, на долю якіх у сукупнасці прыпадае 90% сусветных лясоў, уключаючы Расею, Украіну, Польшчу, Літву и Латвію, а таксама такія гіганты як Канада, Бразілія и Кітай.

Гэты дакумент апісваецца як «беспрэцэдэнтны пакет эканамічных і палітычных абавязальніцтваў па спыненні высечкі лясоў ва ўсім свеце», дзея якога ахоплівае як абшырныя сасновыя лясы Канады і Расіі, так трапічныя лясы Бразіліі, Інданезіі і Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Праз гэтае абавязальніцтва падпісанты «прызнаюць, што для дасягнення нашых мэтаў у сферы землекарыстання, клімату, біяразнастайнасці і ўстойлівага развіцця, як на глабальным, так і на нацыянальным узроўні, патрабуюцца пераўтваральныя далейшыя дзеянні ва ўзаемазвязаных галінах устойлівай вытворчасці і спажывання; развіццё інфраструктуры; гандаль; фінансы і інвестыцыі; і падтрымка дробных фермераў, карэнных народаў і мясцовых супольнасцяў, якія залежаць ад лясоў як сродкаў да існавання і адыгрываюць ключавую ролю ў кіраванні імі». З Дэкларацыяй можна азнаёміцца ТУТ.

3112

Так чаму ж гэта важна

На дадзены момант лясы паглынаюць каля адной траціны выкідаў вуглякіслага газу, які ўтвараецца пры спальванні выкапнёвага паліва кожны год у свеце. Лясы выводзяць выкіды з атмасферы і перашкаджаюць іх пацяпленню клімату, але мы страчваем іх з пагрозлівай хуткасцю. Так, паводле дадзеных ініцыятывы Сусветнага інстытута рэсурсаў па адсочванні абязлесення Global Forest Watch, у 2020 годзе свет страціў 258 000 квадратных кіламетраў лесу - гэта тэрыторыя большая за Злучанае Каралеўства.

14432

Фінансавыя ўмовы

Дэкларацыю суправаджае фінансаванне ў памеры 12 мільярдаў долараў ад 12 краін-донараў у межах новага інструменту Global Forest Finance Pledge. Грошы пойдуць на аднаўленне дэградаваных зямель, забеспячэнне правоў карэннага насельніцтва і мясцовых супольнасцяў, а таксама на барацьбу з ляснымі пажарамі. Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен паабяцала, што ад імя ЕС на гэтую ініцыятыву пойдзе 1 мільярд еўра. «Еўропа рада быць часткай гэтага амбітнага руху па абароне нашага клімату, абароне нашай спадчыны і абароне лясоў», — сказала яна. Нарэшце, 28 урадаў падпісалі новую «Заяву аб лясах, сельскай гаспадарцы і гандлі таварамі», узяўшы на сябе абавязальніцтвы па агульных дзеяннях па зніжэнні ціску на лясы праз пальмавы алей, какаву і сою. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць ТУТ.

111111

Напрамкі ўзаемадзеяння

У дадатак да донарскай падтрымкі, на мерапрыемстве падкрэслілі важнасць дзеянняў па трох найважнейшых накірунках – адцягненні прыватных фінансаў ад дзейнасці, якая прыводзіць для абязлесення; ўстойлівым гандлі ляснымі і сельскагаспадарчымі таварамі; а таксама пашырэнні правоў і магчымасцяў карэнных народаў і мясцовых супольнасцяў.

seedlings
Belarusian Forest Newspaper

А як жа Беларусь?

На жаль Рэспубліка Беларусь не увайшла ў лік падпісантаў, спасылаючыся на колькасныя паказчыкі: спасылка

І насамрэч, Беларусь уваходзіць у дзясятку самых лясных краін Еўропы, але усе астатнія дзевяць – сярод падпісантаў.