Сертыфікацыя праектаў

Налічваючы больш за 75 000 арганізацый, якія валодаюць сертыфікатамі ланцуга
паставак FSC, FSC з'яўляецца вядучым рашэннем у сферы ўстойлівага
лесакіравання, якое забяспечвае высокія гарантыі цэласнасці ланцуга паставак ад
лесу да канчатковага карыстальніка па ўсім свеце. Аднак FSC не абмяжоўваецца
прадукцыяй на паліцах крамаў. Ваша прадпрыемства мае магчымасць
выкарыстоўваць таварныя знакі FSC для прасоўвання сваіх праектаў! У адпаведнасці
з Стандартам FSC па сертыфікацыі праектаў, праекты, якімі вы кіруеце, могуць
быць сертыфікаваныя FSC, што дазволіць вам кіраваць некалькімі праектамі на
трывалай аснове ці разава сертыфікаваць праект, у залежнасці ад таго, што вам
зручней.

project cert
iStock.com

Значэнне

Значэнне сертыфікацыі праектаў FSC

 Вашы праекты і прадукцыя становяцца больш прывабныя як для інвестараў, так і для
карыстальнікаў, калі вы выказваеце сваю падтрымку экалагічнай лесагаспадарчай дзейнасці праз сертыфікаваныя FSC драўніну і прадукцыю на аснове драўніны.

 Вы атрымліваеце доступ да новых шляхоў прасоўвання, выкарыстоўваючы таварныя знакі FSC у рэкламных матэрыялах для уласных праектаў.

 І вы, і вашы кліенты можаце быць упэўненыя, што сыравіна, якая выкарыстоўваецца ў вашыхпраектах, пастаўляецца з адказных крыніц, другасная ці паходзіць з лясоў, якія добра кіруюцца.

 Вы маеце магчымасць атрымаць для вашай арганізацыі сертыфікат, які распаўсюджваецца на
любыя праекты, якімі вы кіруеце на трывалай аснове. Гэта можа скараціць выдаткі ў
доўгатэрміновай перспектыве.

Зручнасць выкарыстання

 З больш чым 100 відамі прадукцыі, якая можа быць сертыфікаваная FSC, для выкарыстання ў вашых праектах даступны практычна любы драўляны будаўнічы прадукт.

 Сертыфікат ланцуга паставак FSC маюць больш за 40 000 арганізацый больш чым у 120 краінах,што робіць пошук сертыфікаванай FSC сыравіны простай задачай у любой кропцы свету.

 Вы атрымаеце доступ да анлайн-інструментаў, якія дапамагаюць выкарыстоўваць таварныя
знаккі FSC.

 Вы можаце выбраць паміж разавай сертыфікацыяй праекта ці сертыфікацыяй, якая
прымяняецца да любога будучага праекта, якім вы кіруеце. Выбар цалкам залежыць ад вас.

 Вашы праекты могуць быць сертыфікаваныя цалкам, могуць быць сертыфікаваныя іх часткі ці заяўлены працэнт. Рашэнне цалкам залежыць ад вас і вашых кліентаў.

Як прайсці сертыфікацыю

01. Пошук сыравіны FSC: Знайдзіце драўніну і прадукцыю на аснове драўніны FSC

02. Выбар органа па сертыфікацыі: Абярыце орган па сертыфікацыі, каб праверыць
вашу адпаведнасць.

03. Збор падцвярджальных дакументаў: Збярыце інфармацыю, якая патрабуецца, каб
выканаць неабходныя патрабаванні.

04. Праверка дакументаў: Орган па сертыфікацыі правярае, ці адпавядае ваша дзейнасцьпатрабаванням FSC.

05. Выдача сертыфіката: Калі вы адпавядаеце стандартам, выдаецца сертыфікат.

06. Інфармаванне пра вашы абавязальніцтвы: Вы можаце выкарыстоўваць таварныя
знакі FSC для прасоўвання і інфармавання аб сваіх сертыфікаваных FSC праектах.

2boffice
iStock.com

Адкрыйце для сябе офіс 2B

Офіс 2B у Партугаліі стаў першым у свеце будаўнічым праектам, які прайшоў новую
сертыфікацыю праектаў FSC. Гэты офіс і каворкінг будуць дэманстраваць мясцовую
прадукцыю, сертыфікаваную FSC, для падвышэння інфармаванасці аб важнасці лясной
сертыфікацыі. >Чытаць далей

Падзяліцеся вашай гісторыяй

Дакументы

Questions and Answers (QA) - FSC-STD-40-006 V2-0 EN - FSC Standard for Project Certification .pdf
PDF, Памер: 418.04KB
Version comparison - FSC-STD-40-006 V2-0 EN - FSC Standard for Project Certification .pdf
PDF, Памер: 222.17KB