Сертыфікацыя лесакіравання

 Сертыфікацыя лесакіравання FSC пацвярджае, што кіраванне лесам ажыццяўляецца спосабам, які захоўвае біялагічную разнастайнасць і прыносіць карысць жыццю мясцовага насельніцтва і працаўнікоў, забяспечваючы пры гэтым устойлівую эканамічную жыццяздольнасць.

road
Forestry Newspaper

Прынцыпы, крытэрыі і індыкатары

Існуе дзесяць прынцыпаў, якім мусіць адпавядаць любая лесагаспадарчая дзейнасць, перш чым атрымаць сертыфікат лесакіравання FSC. Гэтыя прынцыпы ахопліваюць шырокае кола пытанняў, ад падтрымкі каштоўнасцяў асаблівай аховы да адносінаў з грамадскасцю і правоў працоўных, а таксама маніторынгу экалагічнага і сацыяльнага уздзеяння лесакіравання.

FSC таксама прадастаўляе шэраг крытэрыяў, звязаных з кожным прынцыпам, каб забяспечыць практычныя спосабы праверкі іх выканання.

Нашы прынцыпы былі распрацаваныя для прымянення па ўсім свеце і для ўсіх відаў лясных экасістэм, а для таксама для шырокага спектру культурных, палітычных і прававых умоваў.

Два адпаведныя дакументы ніжэй даступныя для загрузкі ў цэнтры дакументацыі:

FSC-STD-01-001 V5-2 Прынцыпы і крытэрыі лесакіравання FSC, створаныя, каб служыць агульнай адпраўной кропкай для распрацоўкі нацыянальных стандартаў лесакіравання.

FSC-STD-60-004-20 V2-0 Адзіныя міжнародныя індыкатары FSC.

Беларускі нацыянальны стандарт FSC

 Прынцыпы і крытэрыі FSC вызначаюць глабальныя патрабаванні да адказнага лесакіравання. Спецыялізаваныя групы па распрацоўцы стандарта (СРС) адаптуюць Адзіныя міжнародныя індыкатары на рэгіянальным або нацыянальным узроўні з улікам разнастайных прававых, сацыяльных і геаграфічных умоваў для лясоў у розных частках свету. Атрыманая карэкціроўка будзе ўключаная ў Нацыянальны стандарт лесакіравання.

Наступны дакумент даступны ў цэнтры дакументацыі FSC Беларусь:

FSC-STD-BY-V1-2-2019

Дадатковую інфармацыю вы можаце знайсці ў адпаведных дакументах, даступных у Міжнародным цэнтры дакументацыі:

FSC-STD-60-002 Структура і змест нацыянальных стандартаў FSC.

У краінах, у якіх няма Нацыянальнага стандарта лесакіравання, можа сфармавацца тэхнічная працоўная група і распрацаваць часовы нацыянальны стандарт. Больш інфармацыі пра гэты працэс можна знайсці ў наступным дакуменце, даступным у цэнтры дакументацыі:

FSC-PRO-60-007 Структура, змест і распрацоўка часовых нацыянальных стандартаў FSC.

Кантраляваная драўніна

 

 

Кантраляваная драўніна - гэта матэрыял з прымальных крыніц, які можна змешваць з сертыфікаваным FSC матэрыялам у прадукцыі з маркіроўкай FSC Mix. Патрабаванні да кантраляванай драўніны вызначаюць пяць катэгорый непрымальных крыніц драўніны, якая не можа быць змешаная з сертыфікаваным FSC матэрыялам. Гэта:

  • Незаконна нарыхтаваная драўніна
  • Драўніна, нарыхтаваная з парушэннем традыцыйных правоў і правоў чалавека
  • Драўніна, нарыхтаваная ў лясах, дзе гаспадарчая дзейнасць пагражае каштоўнасцям асаблівай аховы (КАА)
  • Драўніна, нарыхтаваная ў лясах, перавядзеных у плантацыі або пад выкарыстанне ў якасці нелясных зямляў
  • Драўніна з лясоў, у якіх высаджаныя генетычна мадыфікаваныя дрэвы

Цэнтр дакументацыі

 Найбольш актуальныя версіі дакументаў з нашай нарматыўнай базы, ад палітыкі да
нацыянальных стандартаў і ацэнкі рызыкаў кантраляванай драўніны, можна знайсці тут , у цэнтры дакументацыі FSC.

Дакументы

CNRA_BY_V1_0_ENG.pdf
PDF, Памер: 1.59MB
Ваш выбар Download All

Дысклэймер

Адказны за змест:  FSC Беларусь
Паштовы адрас:  А/с 112, 220050 г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Тэлефон:+375 29 558 67 08
E-mail: L.fedorovich@by.fsc.org