Значэнне FSC для прадпрыемстваў

Карпаратыўная сацыяльная адказнасць і ўстойлівае развіццё - гэта не толькі модныя словы. Спажыўцы і грамадства чакаюць, што прадпрыемствы прымуць удзел у вырашэнні экалагічных і сацыяльных праблем. Праца з FSC мае сэнс для любога прадпрыемства, звязанага з прадуктыўнымі лясамі і лясной прадукцыяй. Мы можам дапамагчы вашаму прадпрыемству падвысіць эфектыўнасць, атрымаць доступ да рынку, дасягнуць Мэтаў устойлівага развіцця ААН і ў шмат чым яшчэ. Мы маем індывідуальныя рашэнні для розных галінаў - ад мэблевай да цэлюлозна-папяровай прамысловасці. Для прадпрыемстваў, якія вырашылі працаваць з намі, мы таксама прапануем дадатковыя інструменты, напрыклад маркетынгавыя матэрыялы для прасоўвання вашага супрацоўніцтва з FSC.

sawntimber 4
Forestry Newspaper
sawntimber 4
Forestry Newspaper

Значэнне FSC

 

Значэнне FSC цягне за сабой ключавыя каштоўнасці FSC, дэманструючы неабходнасць і перавагі сертыфікацыі для прадпрыемстваў. З мэтай эфектыўнага прасоўвання FSC да мэтаў бізнесу мы распрацавалі набор сродкаў, якія ўтрымліваюць ключавыя адрозненні FSC на рынку. Гэты набор сродкаў закліканы прасоўваць 5 ключавых галінаў: 

 

  1. Рознічны гандаль
  2. Будаўніцтва
  3. Мэбля
  4. Упакоўка

Прадукты і паслугі

sawntimber 4
Forestry Newspaper

Дрэва - цудоўны матэрыял: ён прыгожы на выгляд, з ім лёгка працаваць, ён аднаўляецца, падлягае перапрацоўцы, вугляродаэфектыўны, эканамічны і высокапрадукцыйны. Сертыфікаваныя FSC лесаматэрыялы з'яўляюцца моцнай апорай для павелічэння ўстойлівасці такіх галінаў лесагаспадарчай прамысловасці, як будаўніцтва і вытворчасць мэблі. Сертыфікацыя FSC не толькі забяспечвае выкарыстанне экалагічных лесагаспадарчых метадаў пры вытворчасці драўніны, але і становіцца ўсё больш карыснай для кампаній, якія ўдзельнічаюць у вытворчасці экалагічных дамоў, а таксама дапамагае забяспечыць адпаведнасць зменлівым рэгламекнтам у сферы лесаматэрыялаў і задаволіць усё большы спажывецкі попыт на экалагічна чыстыя альтэрнатывы.

 

fiber 2
Leu Fedarovich

Ланцуг стварэння вартасці валакна ахоплівае галіны ўпакоўкі, паперы і гігіены, кожная з якіх атрымлівае цэлюлозу для вытворчасці разнастайнай прадукцыі - ад тканін да кардона і друкарскай паперы. Згодна з нядаўнім сусветным спажывецкім даследаваннем FSC / GlobeScan, людзі чакаюць, што кампаніі зробяць больш для аховы навакольнага асяроддзя, і ўсё часцей правяраюць інфармацыю пра прадукт, перш чым яго купіць. Метады ўстойлівага лесакіравання дазваляюць упаковачнай і папяровай галінам падкрэсліць сваю прыхільнасць да адказнага пошуку сыравіны і палепшыць рэпутацыю брэнда.

retailer 1
iStock.com / Tassii

Дзякуючы непасрэднаму кантакту са спажыўцамі, рознічны гандаль можа ўплываць на рашэнні, якія прымаюцца спажыўцамі, і такім чынам прасоўваць трэнд на ўстойлівае развіццё. Апытанне Globescan паказала, што 50% апытаных спажыўцоў па ўсім свеце пазнаюць лагатып FSC і вераць, што FSC эфектыўна ахоўвае лясы. Паколькі спажыўцы ўсё часцей шукаюць інфармацыю аб устойлівасці прадукцыі, якую яны купляюць, роля рознічнага гандлю ў перадачы такіх звестак становіцца

logo bowl
FSC G.D

Этычныя спажыўцы па ўсім свеце давяраюць таварным знакам FSC на тысячах этыкетак прадуктаў, найбольш пазнавальны сярод іх знакаміты лагатып FSC.

project cert
iStock.com

Налічваючы больш за 75 000 арганізацый, якія валодаюць сертыфікатамі ланцуга
паставак FSC, FSC з'яўляецца вядучым рашэннем у сферы ўстойлівага
лесакіравання, якое забяспечвае высокія гарантыі цэласнасці ланцуга паставак ад
лесу да канчатковага карыстальніка па ўсім свеце. Аднак FSC не абмяжоўваецца
прадукцыяй на паліцах крамаў. Ваша прадпрыемства мае магчымасць
выкарыстоўваць таварныя знакі FSC для прасоўвання сваіх праектаў! У адпаведнасці
з Стандартам FSC па сертыфікацыі праектаў, праекты, якімі вы кіруеце, могуць
быць сертыфікаваныя FSC, што дазволіць вам кіраваць некалькімі праектамі на
трывалай аснове ці разава сертыфікаваць праект, у залежнасці ад таго, што вам
зручней.

audit
Leu Fedarovich

FSC мае мноства рэсурсаў, якія дапамогуць вам зарыентавацца ў працэсе сертыфікацыі. Па спасылках ніжэй прыведзены агляд, а больш поўныя матэрыялы можна загрузіць з цэнтра дакументацыі. Падпішыцеся на нашу рассылку, каб атрымліваць апошнія навіны з усёй сістэмы FSC.

seedlings
Belarusian Forest Newspaper

FSC provides businesses with new tools to demonstrate and communicate the positive impact that their purchases, investments and financial support have on the conservation and restoration of forest ecosystem services.

Дакументы

FSC Global Market Survey Report 2018_0.pdf
PDF, Памер: 9.24MB
GMS CoC vs CoC_FM_final_0.pdf
PDF, Памер: 793.70KB
Product Sustainability Assesment_EN.pdf
PDF, Памер: 2.86MB
Ваш выбар Download All