Як гэта працуе?
FSC ўсталёўвае стандарты для сертыфікацыі лесакіравання і ланцуга паставак, а таксама вызначае працэдуры, якіх мусяць прытрымлівацца органы па сертыфікацыі ў сваіх сертыфікацыйных ацэнках.
Актуальныя наступныя рэсурсы:
FSC-STD-20-001 Агульныя патрабаванні да органаў па сертыфікацыі, акрэдытаваных FSC
FSC-STD-20-007 Ацэнка лесакіравання
FSC-STD-20-011 Ацэнка ланцуга паставак
Акрэдытаваныя органы па сертыфікацыі рэгулярна правяраюцца, каб пераканацца, што яны працуюць у адпаведнасці з нашымі правіламі.
FSC - адзіная глабальная сістэма сертыфікацыі лясоў, якая мае інтэграваную праграму акрэдытацыі, якая сістэматычна правярае свае органы па сертыфікацыі.
Assurance Services International (ASI) адказвае за праверку адпаведнасці органа па сертыфікацыі нашым правілам і працэдурам, спалучаючы палявыя і офісныя аўдыты. Усе органы па сертыфікацыі, акрэдытаваныя FSC, мусяць адпавядаць патрабаванням FSC да акрэдытацыі.
Такім жа чынам, як органы па сертыфікацыі праводзяць штогадовыя праверкі ўладальнікаў сертыфікатаў FSC у галіне лесакіравання і ланцугоў паставак, ASI ажыццяўляе штогадовыя праверкі органаў па сертыфікацыі праз палявыя і офісныя аўдыты.
Мінулыя і маючыя адбыцца акрэдытацыійныя ацэнкі можна ўбачыць на сайце ASI.
Акрэдытаваныя FSC органы па сертыфікацыі ў Беларусі
Увага!
На сеннешнi час ўсе Органы по сертыфiкацыi страцiлi сваю акрэдытацыю ў Беларусi.
Арганізацыі, не ўключаныя ў гэты спіс, не працуюць у якасці акрэдытаваных органаў па сертыфікацыі ASI альбо не працуюць у Рэспубліцы Беларусь. Калі ў вас ёсць сумневы наконт наяўнасці акрэдытацыі, скантактуйцеся з FSC Беларусь ці ASI.
Вас таксама можа зацікавіць
Цэнтр дакументацыі
Найбольш актуальныя версіі дакументаў з нашай нарматыўнай базы, ад палітыкі да нацыянальных стандартаў і ацэнкі рызыкаў кантраляванай драўніны, можна знайсці тут, у цэнтры дакументацыі FSC.
Дысклэймер
Адказны за змест: FSC Беларусь
Паштовы адрас: А/с 112, 220050 г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Тэлефон:
+375 29 558 67 08 E-mail: L.fedorovich@by.fsc.org