Сертыфікацыя ланцуга паставак
Сертыфікацыя ланцуга паставак FSC пацвярджае, што сертыфікаваны FSC матэрыял быў ідэнтыфікаваны і аддзелены ад несертыфікаваных і некантраляваных матэрыялаў на шляху ад лесу да рынку.
Каб атрымаць сертыфікат ланцуга паставак, ваша прадпрыемства мусіць адпавядаць стандарту сертыфікацыі ланцуга паставак FSC-STD-40-004.
Для сертыфікацыі ланцугоў паставак падыходзяць прадпрыемствы любых памераў і арганізацыйнай структуры, уключаючы прадпремствы з адной ці некалькімі пляцоўкамі і групы прадпрыемстваў, што дазваляе аптымізаваць выдаткі на сертыфікацыю.
Наступныя дакументы даступныя для загрузкі ў цэнтры дакументацыі:
FSC-STD-40-004 Сертыфікацыя ланцуга паставак
FSC-STD-40-003 Сертыфікацыя ланцуга паставак на некалькіх пляцоўках
Прадукцыя, сертыфікаваная FSC, можа мець розны склад, уключаючы сертыфікаваны FSC лясны матэрыял (FSC 100%), кантраляваную драўніну і / або другасную сыравіну, апошняя ўводзіцца ў знак прызнання важнай ролі паўторнага выкарыстання ў абароне лясоў у свеце.
Наступныя дакументы даступныя для загрузкі ў цэнтры дакументацыі:
FSC-STD-40-007 Пошук другаснай сыравіны для выкарыстання ў групах прадукцыі FSC ці сертыфікаваных праектах FSC
Сертыфікацыя праектаў
забяспечвае незалежную праверку праектаў, створаных з лясных матэрыялаў з адказных крыніц ці тых, што іх ўтрымліваюць. Існуе шэраг варыянтаў для сертыфікацыі арганізацый, якія кіруюць праектамі любых памераў, ад невялікіх да буйных юрыдычных асобаў, а таксама мноства тыпаў праектаў, напрыклад, асобны човен з дрэва, адміністрацыйны будынак, жыллёвае будаўніцтва, праект грамадзянскага будаўніцтва, інфраструктура для мерапрыемстваў (канцэртныя сцэны, сядзенні).
Больш інфармацыі пра сертыфікацыю пректаў можна знайсці ў наступным дакуменце, даступным у цэнтры дакументацыі:
FSC-STD-40-006 Стандарт ланцуга паставак FSC для сертыфікацыі праектаў
Кантраляваная драўніна
Кантраляваная драўніна - гэта матэрыялы з прымальных крыніц, якія можна змешваць з сертыфікаваным FSC матэрыялам у прадукцыі з маркіроўкай ‘FSC Mix’. Кантраляваная драўніна FSC паходзіць не з лясоў, сертыфікаваных FSC, а хутчэй з раёнаў, ахопленых сістэмай FSC, каб пазбегнуць выкарыстання першаснай драўніны з пяці непрымальных крыніц:
- Незаконна нарыхтаваная драўніна;
- Драўніна, нарыхтаваная з парушэннем традыцыйных правоў і правоў чалавека;
- Драўніна, нарыхтаваная ў лясах, дзе гаспадарчая дзейнасць пагражае каштоўнасцям асаблівай аховы;
- Драўніна, нарыхтаваная ў лясах, перавядзеных у плантацыі або пад выкарыстанне ў якасці нелясных зямляў;
- Драўніна з лясоў, у якіх высаджаныя генетычна мадыфікаваныя дрэвы.
Мэтамі сістэмы з'яўляюцца змяншэнне рызыкі, што несертыфікаваны матэрыял, які выкарыстоўваецца ў вытворчасці прадукцыі з маркіроўкай FSC MIX, звязаны з дзейнасцю, што наносіць шкоду лясам і людзям; І скарачэнне і ў канчатковым выніку магчымая ліквідацыя гэтых рызыкаў шляхам вырашэння праблемаў, якія ляжаць у аснове такой дзейнасці.
Рызыка патрапляння драўніны ў любую з гэтых катэгорый вызначаецца ацэнкамі, праведзенымі і апублікаванымі FSC для многіх лясных краін свету. Яны называюцца Нацыянальнай ацэнкай рызыкі (НАР). НАР для любой краіны вельмі глыбока і дэтальна ацэньвае рызыкі па ўсіх пяці катэгорыях кантраляванай драўніны. Калі рызыкі вызначаныя, яны лічацца "канкрэтнымі рызыкамі" у тэрміналогіі FSC. НАР вызначае "меры кантролю", якія кампаніі ўжываюць для іх змяншэння.
Ёсць два спосабы пазначыць матэрыял як кантраляваную драўніну:
- Зыходны лес можна праверыць на адпаведнасць стандарту лесакіравання FSC для кантраляванай драўніны (FSC-STD-30-010), каб вызначыць, ці існуюць на мясцовым узроўні нейкія рызыкі, пазначаныя ў адпаведных НАР, і калі так, ці ім надаецца адпаведная ўвага.
- Вытворцы могуць кантраляваць несертыфікаваныя пастаўкі сыравіны, прайшоўшы праверку на адпаведнасць стандарту FSC для ланцуга паставак кантраляванай драўніны (FSC-STD-40-005). Гэта патрабуе ад іх прыняцця сістэмы належнай абачлівасці, якая мусіць ўключаць мноства элементаў. Сярод іх механізмы ідэнтыфікацыі зыходнага лесу (лясоў) для несертыфікаванага першаснага матэрыялу, які яны купляюць, і, калі лес мае ўчасткі з канкрэтнай рызыкай, ажыццяўлення любых мер кантролю, прадугледжаных адпаведнай НАР. Кампанія таксама мусіць мець сістэму для разгляду скаргаў зацікаўленых бакоў.
Адной з галоўных перавагаў сістэмы кантраляванай драўніны з'яўляецца тое, што яна пашырае дзею FSC па-за межы сертыфікаваных FSC лесаў, для барацьбы са значнымі пагрозамі для несертыфікаваных лясоў па ўсім свеце.
Стандарты для кантраляванай драўніны
FSC-STD-40-005 1 Патрабаванні FSC да крыніц кантраляванай драўніны - гэты стандарт заклікае прадпрыемствы пазбягаць пошуку матэрыялаў з непрымальных крыніц. Вы можаце знайсці наша пісьмовае падсумаванне важных датаў і тэрмінаў, уведзеных V3-1 тут.
Ацэнка рызыкаў для кантраляванай драўніны
Ацэнкі рызыкаў FSC выкарыстоўваюцца для вызначэння рызыкі атрымання арганізацыяй матэрыялу з непрымальных крыніц пры пошуку кантраляванай драўніны.
Ацэнку рызыкаў неабходна выкарыстоўваць для кампаній, якія ўжо маюць ці імкнуцца да сертыфікацыі ланцуга паставак, у якіх ёсць патрэба ў пошуку кантраляванай драўніны ў не сертыфікаваных FSC пастаўшчыкоў.
Ацэнка рызыкаў FSC можа быць як Цэнтралізаванай нацыянальнай ацэнкай рызыкаў (ЦНАР), распрацаванай аддзелам прадукцыйнасці і стандартаў, так і Нацыянальнай ацэнкай рызыкаў (НАР), распрацаванай партнёрам у краіне.
Зацверджаную ацэнку рызыкі FSC для Беларусі можна знайсці ў цэнтры дакументацыі FSC:
Крэдытныя і працэнтныя сістэмы
TКампаніі могуць вырабляць прадукцыю FSC MIX двума спосабамі.
Крэдытная сістэма
Гэта сістэма аб'ёму на ўваходзе / на выхадзе, пры якой колькасць “сертыфікаваных паступленняў сыравіны” - сертыфікаванага FSC матэрыялу і / або другаснай сыравіны - вызначае колькасць прадукцыі, якую можна прадаць (выставіць рахунак-фактуру) як “FSC MIX Credit” і пазначаць як FSC MIX. Звычайна гэта адбываецца наступным чынам: сертыфікаваныя паступленні сыравіны выкарыстоўваюцца для папаўнення крэдыту на крэдытным рахунку атрыманай прадукцыі, з прымяненнем да першых пераваднога каэфіцыенту для ўліку адкідаў і змены адзінак вымярэння. Усе несертыфікаваныя першасныя матэрыялы (г.зн., не перапрацаваныя), якія ў працэсе вытворчасці змешваюцца з сертыфікаванымі паступленнямі сыравіны, мусяць быць кантраляванай драўнінай.
Напрыклад, калі лесапільны завод працуе ў рамках крэдытнай сістэмы, ён звычайна мае крэдытныя рахункі для двух відаў прадукцыі: 1) піламатэрыялы, якія з'яўляюцца яго асноўнай прадукцыяй; і 2) адкіды ў выглядзе шчэпак і пілавіння, якія з'яўляюцца пабочным прадуктам і могуць быць выкарыстаныя для вытворчасці паперы і прадукцыі з драўніннага валакна, такой як ДСП і МДФ. Калі лесапілка купляе пэўную колькасць круглых лесаматэрыялаў з лясоў, сертыфікаваных FSC, яна выкарыстоўвае два асобныя перавадныя каэфіцыенты для налічэння крэдытаў на рахунак піламатэрыялаў (дзе адзінкай вымярэння з’яўляюцца дошкавыя футы ці кубічныя метры) і рахунак адкідаў (дзе адзінка вымярэння - сухія метрычныя тоны). Калі яна прадае прадукцыю FSC MIX любога тыпу, прададзены аб'ём вылічваецца з адпаведнага рахунку. Калі крэдыта на яе рахунках не хапае, лесапілка можа купляць больш сертыфікаваных FSC круглых лесаматэрыялаў і папаўняць рахункі. Такім чынам, крэдытны рахунак трохі падобны на банкаўскі рахунак - вы не можаце зняць грошы, калі іх няма, а калі яны скончацца, вам давядзецца ўнесці больш сродкаў, каб мець магчымасць іх здымаць у будучыні.
Іншым прыкладам можа служыць папяровая кампанія, якая выкарыстоўвае для вытворчасці тры віды сыравіны: шчэпкі з першаснай драўніны, адкіды лесапілкі і другасную паперу. Кампанія можа папоўніць крэдыт на рахунку паперы зыходзячы з аб'ёму шчэпак, сертыфікаваных FSC, адкідаў, сертыфікаваных FSC (калі гэтыя адкіды паходзяць з лесапільнага завода, які выкарыстоўвае крэдытную сістэму, то адкіды будуць “FSC MIX Credit”, а не “FSC 100%” (г.зн., атрыманыя непасрэдна з лесу, сертыфікаванага FSC), і набытай другаснай сыравіны, прымяняючы адпаведныя перавадныя каэфіцыенты да апошняга для разліку колькасці першага.
У абодвух выпадках усе несертыфікаваныя першасныя шчэпкі і адкіды, якія прымаюць удзел у працэсе вытворчасці, мусяць быць кантраляванай драўнінай.
Працэнтная сістэма
Працэнтная сістэма шмат у чым падобная на крэдытную сістэму: паступленні сыравіны такія ж, як і патрабаванне, каб уся першасная сыравіна была кантраляванай драўнінай. Замест таго, каб выкарыстоўваць аб'ём на ўваходзе і на выхадзе, для вылічэння працэнтнай долі FSC выкарыстоўваецца колькасць сертыфікаваных паступленняў сыравіны адносна агульнай колькасці сыравіны, і гэта пазначаецца, калі на прадукцыю выпісваецца рахунак-фактура (B2B) як на "FSC MIX" [XYZ]%", дзе XYZ - гэта працэнт сертыфікаваных паступленняў сыравіны, але ён можа пазначацца як FSC MIX, толькі калі гэты працэнт складае мінімум 70%.
Асноўная розніца паміж крэдытнай і працэнтнай сістэмамі заключаецца ў тым, што ЎСЯ атрыманая прадукцыя можа мець маркіроўку FSC MIX, калі дасягнуты мінімум 70% з FSC 100% (альбо Mix Credit) і / або FSC другасная сыравіна, і вы не можаце выкарыстоўваць маркіроўку FSC MIX, пакуль гэты парог не дасягнуты. Гэта мусіць даць вытворцам стымул для павелічэння выкарыстання сыравіны, сертыфікаванай FSC, каб дасягнуць парога.
Напрыклад, калі лесапільны завод купляе 25% круглых лесаматэрыялаў з сертыфікаваных FSC лясоў (FSC 100%), а астатнія 75% - гэта кантраляваная драўніна, ён можа выставіць рахунак-фактуру на ўсе вырабленыя піламатэрыялы як "FSC MIX 25%", але не можа выкарыстаць знак FSC ні на адным з іх. Аднак, калі ён купіў 80% круглых лесаматэрыялаў як сертыфікаваныя FSC, а рэшту як кантраляваную драўніну, ён можа выставіць рахунак за ўсе піламатэрыялы як "FSC MIX 80%", і можа маркіраваць усе піламатэрыялы як FSC MIX.
Такім жа чынам, калі для вытворчасці паперы выкарыстана 20 тон першасных шчэпак, 50 тон адкідаў першасных матэрыялаў і 30 тон другаснай паперы, і палова шчэпак была сертыфікаваная FSC, а ўсе адкіды - кантраляваная драўніна, тады працэнтны разлік будзе 10 тон шчэпак + 30 тон другаснай сыравіны на 100 тон = 40%. Кампанія можа прадаць усю паперу як "FSC MIX 40%", але не можа нанесці на яе знак FSC. Аднак, калі б адкіды былі таксама сертыфікаваныя FSC, разам было б 90%. Тады кампанія магла б прадаць гэтую паперу як "FSC MIX 90%" і маркіраваць яе як FSC MIX.
Цэнтр дакументацыі
Найбольш актуальныя версіі дакументаў з нашай нарматыўнай базы, ад палітыкі да нацыянальных стандартаў і ацэнкі рызыкаў кантраляванай драўніны, можна знайсці тут, у цэнтры дакументацыі FSC.
Дысклэймер
Адказны за змест: FSC Беларусь
Паштовы адрас: А/с 112, 220050 г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Тэлефон: +375 29 558 67 08
E-mail: L.fedorovich@by.fsc.org