Forestry Newspaper
Экасістэмныя паслугі - гэта выгады, якія людзі атрымліваюць ад прыроды. Лясы даюць грамадству шырокі спектр выгадаў - ад надзейных крыніцаў чыстай вады да ўрадлівай глебы і паглынання вугляроду. У лясах, сертыфікаваных FSC, каштоўныя экасістэмныя паслугі ахоўваюцца - і ў 2018 годзе FSC увяла працэдуру дэманстрацыі і інфармавання пра станоўчы ўплыў адказнага лесакіравання на экасістэмныя паслугі. Гэтыя даведзеныя пазітыўныя ўплывы накіраваныя на палягчэнне выплаты плацяжоў за экасістэмныя паслугі і прадастаўленне доступу да іншых выгадаў, такім чынам дадаючы вартасць да бізнесу для тых, хто ажыццяўляе адказнае лесакіраванне, і тых, хто прымае меры па захаванні лясных экасістэмных паслуг.