Заканадаўства ў сферы лесаматэрыялаў

FSC разглядае адпаведнасць заканадаўству, якое рэгулюе гандаль лесаматэырыяламі і звязаныя з гэтым пытанні, як важны складнік адказнага лесакіравання.

Леў Федаровіч
timber 3
Belarusian Forest Newspaper

Адпаведнасць на ўсіх узроўнях

FSC разглядае адпаведнасць заканадаўству на міжнародным і нацыянальным узроўнях як важную аснову для пабудовы сістэмы адказнага лесакіравання і атрымання драўніны.

 

 

timber 4
Belarusian Forest Newspaper

Якім чынам сертыфікацыя FSC можа дапамагчы кампаніям адпавядаць
патрабаванням легальнасці праграмы Правапрымянення, кіравання і гандлю ў
лясным сектары (FLEGT) і Рэгламента ЕС у сферы лесаматэрыялаў.

timber 5
Forestry Newspaper

Канкрэтныя крокі, прынятыя FSC для забеспячэння адпаведнасці заканадаўству ў сферы лесаматэрыялаў.

Заканадаўства ў сферы легальнасці лесаматэрыялаў

Адпаведнасць заканадаўству ў сферы легальнасці лесаматэрыялаў з'яўляецца важным кампанентам сертыфікацыі FSC. Фактычна, адпаведнасць ўсім дзеючым законам, нарматыўным актам і ратыфікаваным міжнародным дамовам, канвенцыям і пагадненням з'яўляецца нашым першым прынцыпам адказнага лесакіравання.

Ва ўсіх краінах, якія маюць лясы, існуюць правілы ўладання і кіравання лясамі, а таксама гандлю, але ўзровень выканання гэтых правілаў у свеце вар'іруецца.

Па гэтай прычыне з 2008 года некалькі ўрадаў прынялі "заканадаўства аб легальнасці лесаматэрыялаў". Гэтыя законы забараняюць гандаль лесаматэрыяламі, якія незаконна нарыхтавалі ў любой кропцы планеты. Каб прадухіліць куплю і продаж лесаматэрыялаў, звязаных з незаконнай нарыхтоўкай, гэтыя ўрады патрабуюць ад кампаній прымянення прынцыпа належнай абачлівасці.

FSC цалкам падтрымлівае заканадаўства ў сферы легальнасці драўніны, якое ў цяперашні час дзейнічае ў ЗША, ЕС, Аўстраліі і ўсё большай колькасці азіяцкіх краін. Аднак варта адзначыць, што большасць заканадаўчых актаў не прызнае добраахвотную сертыфікацыю аўтаматычным доказам адпаведнасці, а разглядаюе яе толькі як інструмент для зніжэння рызыкаў.

FSC прыняла меры для таго, каб лесакіраванне, ланцугі паставак і стандарты ў сферы кантраляванай драўніны адпавядалі патрабаванням гэтых законаў. Такім чынам, сертыфікацыя можа зрабіць прывядзенне ў адпаведнасць простым працэсам. FSC палепшыла разуменне дзяржаўнымі службоўцамі ў ЕС і Аўстраліі значэння і надзейнасці сертыфікацыі FSC.

Дакументы

briefing on korea legality legislation november 2018 (1)_0.pdf
PDF, Памер: 142.53KB
briefing on korea legality legislation november 2018 (1)_1.pdf
PDF, Памер: 142.98KB
FSC and corruption paper final 2017-03-23.pdf
PDF, Памер: 474.08KB
FSC and Lacey act version April 2017_0.pdf
PDF, Памер: 473.17KB
General information paper on legality legislation version April 2015 review 2017.pdf
PDF, Памер: 191.93KB
Legality Legislation in Asia - FSC briefing May 2018 EN.pdf
PDF, Памер: 397.90KB
Ваш выбар Download All