FSC & EUTR
Рэгламент ЕС у сферы лесаматэрыялаў (EUTR) уступіў у сілу ў сакавіку 2013 года з мэтай прадухілення продажу незаконна нарыхтаванай драўніны і лесапрадукцыі на рынку ЕС. Цяпер любы ўдзельнік, які ўпершыню выпускае на рынак лесаматэрыялы або вырабы з дрэва, мусіць пераканацца, што выкарыстаная драўніна была законна нарыхтаваная і, дзе стасуецца, законна вывезеная з краіны нарыхтоўкі.
EUTR прымяняецца да тысячаў кампаній усіх памераў, якія вырабляюць лесаматэрыялы
ўнутры краіны ці імпартуюць драўніну ў ЕС. Ён ахоплівае шырокі асартымент прадукцыі з дрэва, уключаючы фанеру, шпон, мэблю і паперу (за выключэннем перапрацаваных
кампанентаў і друкаваных носьбітаў) і ўключае тры асноўныя абавязкі:
1. Лесаматэрыялы, якія суправаджаюцца ліцэнзыяй праграмы Правапрымяненне, кіраванне і гандаль у лясным сектары (FLEGT) ці Канвенцыі аб міжнародным гандлі відамі, якіязнаходзяцца пад пагрозай знікнення (CITES), будуць прынятыя ў якасці легальных. Ва ўсіхіншых выпадках аператары мусяць праяўляць належную абачлівасць пры ўвозе на рынак ЕС імпартных і айчынных лесаматэрыялаў ці вырабаў з дрэва;
2. Ён забараняе размяшчэнне незаконна нарыхтаваных лесаматэрыялаў і прадукцыі з незаконнанарыхтаванай драўніны на рынку ЕС, незалежна ад таго, айчыннага ці імпартнага паходжання гэтыя лесаматэрыялы; і
3. Трэйдэры (тыя, хто ідзе пасля аператараў у ланцугу паставак) мусяць весці ўлік сваіх
пастаўшчыкоў і кліентаў (акрамя канчатковых спажыўцоў). Такім чынам, аператараў заўсёды можна адсачыць.
FSC працавала над тым, каб усе кампаненты сертыфікацыі FSC - і нашы стандарты -
адпавядалі EUTR. Такім чынам, суб'екты, якія карыстаюцца прынцыпам належнай
абачлівасці, могуць выкарыстоўваць сертыфікацыю FSC у якасці ключавога элемента ацэнкі і змякчэння рызыкаў. У падтрымку гэтага мы падрыхтавалі метадычныя матэрыялы па EUTR (даступныя ніжэй), а нацыянальныя офісы FSC дапамаглі суб'ектам і ўладам зразумець, якім чынам сертыфікацыя FSC можа быць выкарыстаная ў якасці інструмента для выканання патрабаванняў.
FSC таксама адыграла актыўную ролю ў першым працэсе разгляду EUTR і знаходзіцца ў цесным кантакце з Еўрапейскай камісіяй і камітэтам EUTR / FLEGT дзяржаў-членаў ЕС.
ЗВЯРНІЦЕ ЎВАГУ: гандаль сертыфікаванымі FSC матэрыяламі не адмяняе выкарыстанне прынцыпа належнай абачлівасці, што патрабуецца у адпаведнасці з Рэгламентам ЕС у сферылесаматэрыялаў. Каб атрымаць больш падрабязную інфармацыю, калі ласка, прачытайце Рэгламент ЕС у сферы лесаматэрыялаў: Дамапожнік па ўкараненні ў раздзеле файлаўніжэй, і наш артыкул FSC заклікае кампаніі забяспечыць належную абачлівасць EUTR пры імпарце драўніны.
FSC & FLEGT
Пагадненні аб добраахвотным партнёрстве FSC і
FLEGT
У 2003 г. ЕС прыняў свой План дзеянняў па Правапрымяненні, кіраванні і гандлю ў лясным сектары (FLEGT), які быў засяроджаны на барацьбе з незаконнай нарыхтоўкай, асабліва ў трапічных краінах, праз Пагадненні аб добраахвотным партнёрстве FLEGT (ПДП).
ПДП з'яўляюцца юрыдычна абавязковымі гандлёвымі пагадненнямі паміж ЕС і краінай-вытворцам лесаматэрыялаў за межамі ЕС. Яны акрэсліваюць абавязальніцтвы па забеспячэнні выканання адпаведнага ляснога заканадаўства ў краіне-экспарцёры і прызнаюць магчымасць неабходнасці дапамогі ЕС. Як і EUTR, ПДП з'яўляюцца ключавым інструментам, які выкарыстоўваецца FLEGT для садзейнічання законнай нарыхтоўцы драўніны.
Пры неабходнасці, сертыфікацыя FSC можа дапамагчы краінам ПДП рэалізаваць мэты
FLEGT і забяспечыць больш непасрэдны ўнёсак FLEGT у адказнае лесакіраванне. У
цяперашні час у краінах, якія ратыфікавалі ПДП, больш за 5,5 мільёнаў гектараў лясоў
сертыфікаваныя FSC.