Зрабіць свой унёсак у стандарты FSC

Цыкл стварэння і перагляду нарматыўных дакументаў FSC пачынаецца з выяўлення неабходнасці стварэння новага нарматыўнага дакумента альбо перагляду існуючага. Аб гэтай неабходнасці можна паведаміць нам, звярнуўшыся непасрэдна да FSC International ці можна падшукаць адпаведную грамадскую кансультацыю на нашай Кансультацыйнай платформе.

123
Bahna

Працэдура

Пасля таго, як FSC прыняла рашэнне стварыць ці перагледзець нарматыўны дакумент, мы абвяшчаем пра намер пачаць працэдуру у рубрыцы Навіны і ў бюлетэні FSC. Абвестка будзе суправаджацца прыёмам заявак на ўдзел у працоўнай групе. Вы можаце мець адпаведную кваліфікацыю, каб далучыцца да такой працоўнай групы, і калі так, вы зможаце зрабіць свой непасрэдны ўнёсак у распрацоўку стандарта.

На наступным этапе ход працэдуры будзе адлюстроўвацца на старонцы Бягучыя працэдуры, дзе пералічаныя ўсе магчымасці для ўдзелу і атрымання інфармацыі аб працэдуры, напрыклад на адпаведным кансультацыйным форуме. Вы можаце зрабіць запыт на далучэнне да кансультацыйнага форуму па кожнай працэдуры ў індывідуальным парадку, каб атрымліваць рэгулярныя абнаўленні і даваць водгукі на пастаяннай аснове.

Нарэшце, мы праводзім 30- ці 60-дзённыя грамадскія кансультацыі па праектах нарматыўнага дакумента, перш чым ён будзе пратэставаны і магчыма зацверджаны. Пасля стварэння ўліковага запісу на Кансультацыйнай платформе FSC, вас праінфармуюць па электроннай пошце аб новых кансультацыях. Нацыянальныя стандарты лесакіравання звычайна праходзяць апісаныя вышэй этапы, але мы рэкамендуем актыўна сачыць за паведамленнямі на інтэрнэт-старонках нацыянальных офісаў ці падпісацца на нацыянальны бюлетэнь FSC.

01Вызначэнне

Вызначыць неабходнасць перагляду існуючага нарматыўнага дакумента ці стварэння новага

02Ухваленне

Атрымаць ухваленне для пачатку распрацоўкі ці перагляду

03Кансультацыя з зацікаўленымі бакамі

Пракансультавацца з зацікаўленымі бакамі наконт намеру перагляду ці стварэння новага нарматыўнага дакумента

04Працоўная група

Разаслаць заклік для фарміравання працоўнай групы

05Форум

Стварыць кансультацыйны форум для пастаяннага абнаўлення і зваротнай сувязі

06Грамадская кансультацыя

Правесці грамадскую кансультацыю па праектах дакументаў

07Тэставанне

Пратэставаць новы ці перагледжаны дакумент

08Зацвярджэнне і ўкараненне

Зацвердзіць і ўкараніць нарматыўны дакумент

01. Вызначэнне:

Вызначыць неабходнасць перагляду існуючага нарматыўнага дакумента ці стварэння новага

02. Ухваленне:

Атрымаць ухваленне для пачатку распрацоўкі ці перагляду

03. Кансультацыя з зацікаўленымі бакамі:

Пракансультавацца з зацікаўленымі бакамі наконт намеру перагляду ці стварэння новага нарматыўнага дакумента

04. Працоўная група:

Разаслаць заклік для фарміравання працоўнай групы

05. Форум:

Стварыць кансультацыйны форум для пастаяннага абнаўлення і зваротнай сувязі

06. Грамадская кансультацыя:

Правесці грамадскую кансультацыю па праектах дакументаў

07. Тэставанне:

Пратэставаць новы ці перагледжаны дакумент

08. Зацвярджэнне і ўкараненне:

Зацвердзіць і ўкараніць нарматыўны дакумент

Паўдзельнічаць

Такім чынам, ёсць некалькі спосабаў атрымліваць інфармацыю і зрабіць свой унёсак:

  1. Раскажыце нам пра неабходнасць стварэння новага нарматыўнага дакумента для вашай краіны ці пра ўдасканаленне існуючага нарматыўнага дакумента. 
  2. Падпішыцеся на бюлетэнь FSC, дзе вы зможаце атрымаць інфармацыю пра заклікі далучыцца да працоўнай групы.
  3. Сачыце за бягучымі працэдурамі распрацоўкі нарматыўных дакументаў, якія вас датычаць, і прасіце далучыцца да адпаведных кансультацыйных форумаў.
  4. Зарэгіструйцеся на Кансультацыйнай платформе FSC, каб аўтаматычна атрымліваць апавяшчэнні пры адкрыцці грамадскіх кансультацый па міжнародных нарматыўных дакументах FSC.
  5. Сачыце за паведамленнямі на інтэрнэт-старонках і ў бюлетэнях нацыянальных офісаў.

Дысклэймер

Адказны за змест:  FSC Беларусь

Паштовы адрас:  А/с 112, 220050 г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Тэлефон: +375 29 558 67 08

E-mail: L.fedorovich@by.fsc.org