Упакоўка
Забруджванне непатрэбным пластыкам аказвае негатыўны ўплыў на экасістэмы і, верагодна, таксама на здароўе чалавека. Паколькі спажыўцы становяцца больш экалагічна свядомыя і патрабавальныя да прадпрыемстваў і іх стандартаў упакоўкі, для кампаній расце стымул больш адказна шукаць сыравіну, вырабляць і ўпакоўваць. Вытворцам паперы і ўпакоўкі трэба прадэманстраваць найвышэйшыя экалагічныя паказчыкі, каб паказаць, што іх прадукцыя паходзіць з адказнай сыравіны, а таксама з’яўляецца аднаўляльнай, прыдатнай для паўторнага выкарыстання і перапрацоўкі. Аднак экалагічныя і грамадскія выгады - не адзіны стымул для пераменаў. Кампаніі, якія маюць стратэгіі атрымання сыравіны з устойлівых крыніц FSC і факусуюцца на інавацыйным дызайне ўпакоўкі, здолелі адкрыць новыя крыніцы даходу і стварыць унікальныя канкурэнтныя перавагі ў сваёй галіне. >чытаць далей
Папера
Папяровая і выдавецкая галіны пакладаюцца на квітнеючыя лясы, каб задаволіць попыт. Нягледзячы на ўсе размовы пра беспапяровае грамадства, спажыванне паперы ў свеце працягвае расці. Хоць папера можа быць як біялагічна раскладаемай, так і лёгка перапрацоўвацца, яна таксама можа з’яўляцца вынікам высечкі лясоў ці дрэннай лясагаспадарчай дзейнасці, калі не паходзіць з устойлівай сыравіны.
Дзякуючы адказнаму лесакіраванню, сістэма FSC можа дапамагчы забяспечыць доўгатэрміновую крыніцу сыравіны для паперы. FSC можа даць магчымасць папяровай і паліграфічнай галінам прадэманстраваць сваю прыхільнасць да адказнай лясной гаспадаркі. З групавой сертыфікацыяй, якая лёгка даступная для паліграфічных прадпрыемстваў, значна зменшыліся выдаткі на атрыманне сертыфікатаў FSC. Акрамя таго, папера, сертыфікаваная FSC, даступная практычна на ўсіх рынках.
Гігіена
У ланцугу стварэння вартасці лясной прадукцыі да гігіены адносіцца разпушаная цэлюлоза, якая выкарыстоўваецца для вытворчасці разнастайнай прадукцыі, пачынаючы з папяроснай паперы і сродкаў асабістай гігіены і заканчваючы рознымі сродкамі для догляду за валасамі, скурай і ротавай паражнінай. Ад гэтых вырабаў патрабуецца высокая паглынальная здольнасць, таму дамінуючую ролю тут граюць папяросная папера і вырабы на аснове разпушанай цэлюлозы, часта ў спалучэнні з іншымі матэрыяламі з бар'ернымі характарыстыкамі, такімі як пластык.
Усё больш кампаній у гэтай галіне імкнецца прадэманстраваць, што валакно, якое яны выкарыстоўваюць, паходзіць з ўстойлівых крыніц. Кампаніі прагнуць задаволіць спадзяванні спажыўцоў на тое, што прадукцыю на аснове драўніны створаная з сыравіны, атрыманай з мінімальным уплывам на лясы і навакольнае асяроддзе.
.
Супрацоўніцтва
Ці зацікаўленае ваша прадпрыемства ў перавагах, якія можа даць FSC?
У дачыненні да лясной прадукцыі сертыфікацыя FSC - гэта ўстойлівы выбар, якому можна давяраць, каб забяспечыць лепшыя вынікі для лясоў, людзей і рынкаў - як сёння, так і для будучых пакаленняў.
Сертыфікацыя FSC можа дапамагчы кампаніям адпавядаць заканадаўчым патрабаванням, паляпшаючы доступ да рынку, павялічваючы прыбытак і дэманструючы палітыку ўстойлівага развіцця.
FSC з'яўляецца сертыфікацыяй выбару для тысячаў прадпрыемстваў па ўсім свеце. Чаму варта далучыцца да нас?
FSC падтрымліваецца буйнымі брэндамі сярод прадпрыемстваў і грамадскімі арганізацыямі; FSC - гэта сусветны залаты стандарт у галіне лясной сертыфікацыі. Мы прадастаўляем інклюзіўную платформу для залучэння зацікаўленых бакоў.