Вырашэнне пытанняў у сферы працы

FSC надае вялікую ўвагу забеспячэнню правоў працаўнікоў шляхамуключэннябазавых патрабаванняў у сферы працы ў сваю сістэму. Гэтыя патрабаванніўключаюць рэальнае выключэнне дзіцячай працы, ліквідацыю ўсіх формаўпрымусовай і абавязковай працы, ліквідацыю дыскрымінацыі ў сферыпрацаўладкавання і занятасці, павагу да свабоды сходаў і рэальнае прызнанне права на калектыўныя перамовы.

Леў Федаровіч
work
Forestry Newspaper

Рашэнні

Абарона правоў працаўнікоў лесу

Абарона правоў працаўнікоў у адпаведнасці з Міжнароднымі стандартамі працы заўсёды была часткай сертыфікацыйных патрабаванняў FSC для больш чым 1 700 сертыфікаваных лесагаспадарчых аперацый. Гэтыя патрабаванні ўключаюць такія базавыя элементы, як рэальнае выключэнне дзіцячай працы, ліквідацыю ўсіх формаў прымусовай і абавязковай працы, ліквідацыю дыскрымінацыі ў сферы працаўладкавання і занятасці, павагу да свабоды сходаў і рэальнае прызнанне права на калектыўныя перамовы.

Прынцып 2 з Прынцыпаў і крытэрыяў FSC для кіравання лясамі прысвечаны забеспячэнню абароны працаўнікоў шляхам абароны іх правоў і падтрымкі альбо паляпшэння іх сацыяльнага і эканамічнага дабрабыту.

Забеспячэнне выгады працаўнікоў

Працаўнікі лесу атрымліваюць выгаду ад наяўнасці сертыфікату на лесакіраванне, бо забяспечваюць сваі сем'і, працуючы ў лясной гаспадарцы.

Напрыклад, заработная плата людзей, якія працуюць у сертыфікаваных лясах, мусіць адпавядаць мінімальнай заработнай плаце ці пражытковаму мінімуму, альбо перавышаць іх, а працаўнікі мусяць прайсці спецыяльную падрыхтоўку, каб эфектыўна ўдзельнічаць у ажыццяўленні лесагаспадарчай дзейнасці і падвышаць ўласную бяспеку і матывацыю. 

FSC таксама патрабуе, каб у працэсе ажыццяўлення сертыфікаванай лесагаспадарчай дзейнасці забяспечвалася абарона працаўнікоў праз укараненне практык аховы працы, якія адпавядаюць або перавышаюць рэкамендацыі Кодэкса практык МАП па бяспецы і ахове здароўя ў лясной працы

Правы чалавека і гендэрная роўнасць

Сертыфікацыя FSC таксама дапамагае лясному сектару паважаць і прымяняць такія правы чалавека, як гендэрная роўнасць для залежных ад лесу людзей.

З 2012 года FSC патрабуе, каб сертыфікаваная дзейнасць садзейнічала забеспячэнню гендэрнай роўнасці ў працэсе працаўладкавання і магчымасцях навучання для персаналу, а таксама прадастаўляла канфідэнцыйныя і эфектыўныя механізмы для паведамлення і выключэння выпадкаў сэксуальных дамаганняў і дыскрымінацыі паводле полу, сямейнага становішча, статусу бацькоў або сэксуальнай арыентацыі працаўнікоў лесу.

Важная веха

У цяперашні час FSC упарадкоўвае і паўторна пацвярджае ахопленне абароны правоў працаўнікоў на ўсіх сертыфікаваных FSC прадпрыемствах па ўсім свеце.

У жніўні 2017 года FSC дасягнула важнай вехі, калі Савет дырэктароў пагадзіўся ўключыць Ключавыя канвенцыі МАП у сферы працы для ўсіх сертыфікаваных FSC прадпрыемстваў, такім чынам паставіўшы правы працоўных на парадак дня на больш чым 40 000  прадпрыемстваў, якія маюць сертыфікат ланцуга паставак.

Бягучыя грамадскія кансультацыі

У працэсе далучэння ключавых патрабаванняў ў сферы працы да сертыфікацыі ланцугоў паставак FSC правяла першы тур грамадскіх кансультацый, дзе было прадстаўленае пытанне самастойнай ацэнкі.

Падчас гэтай кансультацыі была атрыманая каштоўная інфармацыя пра неабходнасць уключэння самастойнай ацэнкі для ўладальнікаў сертыфікатаў. Пры правядзенні самаацэнкі ўладальнікі сертыфікатаў могуць самастойна вызначаць праблемы, а потым іх вырашаць. Гэта важны крок наперад у прыняцці Ключавых патрабаванняў МАП у сферы працы у сістэме ланцуга паставак.

У другім туры грамадскіх кансультацый разглядаўся не менш важны аспект: колькасць уладальнікаў сертыфікатаў, якія ўжо могуць прымяняць Ключавыя патрабаванні ў сферы працы праз іншыя схемы сертыфікацыі.

Каментарыі з другога тура дадуць магчымасць тэхнічнай працоўнай групе і FSC праверыць іншыя схемы сертыфікацыі, каб даведацца, ці адпавядаюць яны асноўным патрабаванням, вызначаным FSC, і, такім чынам, стварыць рэкамендацыі па іх прымяненню.

Пасля завяршэння грамадскіх кансультацый FSC пачне працу па далучэнні Ключавых патрабаванняў FSC у сферы працы да праектаў Стандартаў ланцуга паставак (FSC -STD-40-004 і FSC-STD-20-011), якія выкарыстоўваюцца сертыфікаванымі FSC кампаніямі па ўсім свеце.  

Навучанне ўладальнікаў сертыфікатаў ланцуга паставак у сферы правоў працаўнікоў

Усведамляючы вынікі ўнясення прапанаваных змяненняў у Стандарты ланцуга паставак, FSC пачала працэс стварэння навучальнай схемы па правах працаўнікоў для сертыфікаваных кампаній. Гэта навучанне мае на мэце растлумачыць сертыфікаваным кампаніям і зацікаўленым бакам Ключавыя патрабаванні FSC у сферы працы. Чакаецца, што трэнінгі на англійскай і іспанскай мовах будуць запушчаныя да сакавіка 2021 года.

FSC Беларусь таксама праводзіць спецыяльныя навучальныя курсы для ўладальнікаў сертыфікатаў і зацікаўленых бакоў. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці ў раздзеле Нашы паслугі ў Беларусі.

Заахвочваем членаў да ўдзелу

Калі вы з'яўляецеся членам FSC і хочаце выказаць свае думкі ці ідэі па ўдасканаленні пытанняў у сферы працы, калі ласка, зарэгіструцеся на членскім партале тут.

Відэа

Gender equality

Responsible consumption and production

Eudoxie's Story

Паўдзельнічаць

Вы маеце гісторыю пра тое, як сертыфікацыя FSC паспрыяла пазітыўным зменам ў вашым бізнесе, дзяржаўным кіраванні ці супольнасці? Напішыце нам.

Дакументы

Праект Стандарту FSC_STD_BY_V1_2_2020_BY.pdf
PDF, Памер: 813.80KB
Ваш выбар Download All