FSC аб сітуацыі ў Беларусі

FSC апублікавала шэраг абнаўленняў сваёй нарматыўнай базы, каб укараніць меры, звязаныя з сертыфікатамі FSC, і выключыць пастаўкі кантраляванага матэрыялу з гэтых краінаў. Гэтыя абнаўленні цяпер даступныя ў Цэнтры дакументацыі FSC

UKR 12
FSC_FAQs_БЛР3.pdf
PDF, Памер: 388.67KB

Патрабаванні FSC абноўленыя для выканання рашэння аб адхіленні матэрыялаў FSC з Расіі і Беларусі

Абнаўленні схемы FSC Кантраляваная драўніна

Патрабаванні да кантраляванай драўніны (КД) відавочна патрабуюць ацэнкі таго, ці звязаны лясны сектар краіны з гвалтоўным узброеным канфліктам у адлаведнасці з паказчыкам 2.1 катэгорыі 2 КВ FSC-PRO-002a:

2.1. Лясны сектар не звязаны з гвалтоўнымі ўзброенымі канфліктамі, у тым ліку з тымі, якія пагражаюць нацыянальнай ці рэгіянальнай бяспецы і/ці звязаныя з вайсковым кантролем”.

FSC прыйшла да высновы, што ў Расіі і Беларусі існуе моцная сувязь паміж лясным сектарам і ўрадам. У спалучэнні з ваеннымі дзеяннямі іх ураду гэта дазваляе зрабіць выснову пра “вызначаную рызыку”. Далей FSC прыйшла да высновы, што гэтую рызыку не могуць змягчыць ніякія іншыя меры кантролю, акрамя поўнага пазбягання зыходнага матэрыялу з гэтых рэгіёнаў. Каб надзейна замацаваць гэта ў сістэме FSC, патрабаваліся больш кароткія тэрміны ў дадатак да прадастаўлення мандату FSC International на непасрэднае ўнясенне зменаў у ацэнкі рызыкі і меры кантролю. У выніку ў схему КД былі ўнесеныя наступныя змены:

1. FSC-ADV-60-002-01 Умовы FSC International для пазначэння рызыкі для кантраляванай драўніны ў выпадку надзвычайных сітуацыяў: дазваляе FSC International уносіць змены ў ацэнкі рызыкі FSC, як у Нацыянальныя ацэнкі рызыкаў (НАР), так і ў Цэнтралізаваныя нацыянальныя ацэнкі рызыкаў (ЦНАР), і ўводзіць абавязковыя меры кантролю ў ЦНАР.

2. PSU-PRO-10-002 V2-0 Распрацоўка і зацвярджэнне Цэнтралізаваных нацыянальных ацэнак рызыкаў FSC: перагледжаная працэдура распрацоўкі ЦНАР, якая адлюстррўвае магчымасць прадугледзець абавязковыя меры кантролю для ЦНАР.

На аснове змяненняў у вышэйназваных нарматыўных інструментах перагледжанае наступнае:

  • FSC-NRA-RU V3-0 Нацыянальная ацэнка рызыкі FSC для Расійскай Федэрацыі: перагледжаная НАР для Расіі,
  • FSC-CNRA-BY V2-0 Цэнтралізаваная нацыянальная ацэнка рызыкі FSC для Беларусі: перагледжаная ЦНАР для Беларусі. Мы дадаткова перагледзелі пазначэнне рызыкі для індыкатара 2.2 у сувязі з рызыкай парушэнняў МАП, паколькі ёсць доказы такіх парушэнняў, якія ў спалучэнні з немагчымасцю бяспечна ацаніць такія выпадкі прывялі да таго, што ASI выключыў Беларусь з сферы сваёй дзейнасці.

4. FSC-ADV-40-005-25 Адаптацыя новых Сістэм належнай абачлівасці да тэрмінова перагледжаных ацэнвк рызыкі FSC: каб пераканацца, што ацэнкі рызыкі FSC, перагледжаныя ў адпаведнасці з вышэйзгаданым, выкарыстоўваюцца ў даволі сціслыя тэрміны ў адказ на актуальнасць адпаведных рызыкаў (30 дзён замест 6 месяцаў). Акрамя таго, мы ўдакладнілі, што палажэнні аб абавязковых мерах кантролю таксама ўключаюць ЦНАР.

5. Каб забяспечыць узгодненасць паміж патрабаваннямі сертыфікацыі і акрэдытацыі, мы выпусцілі тлумачэнне да FSC-STD-20-011 , каб удакладніць, што, калі НАР узгадваецца ў дачыненні да мер кантролю, яна таксама ўключае ЦНАР.

Вышэйзгаданыя змены азначаюць, што на працягу 30 дзён (да 8 красавіка 2022 года) арганізацыі спыняць пастаўкі кантраляваных матэрыялаў з Расіі і Беларусі.

Мы лічым, што гэтыя тэрміны дастаткова кароткія, каб улічыць неадкладнасць сітуацыі і знізіць рызыку празмернай эксплуатацыі лясоў, каб забяспечыць дастаткова кантраляванага матэрыялу на складах пастаўшчыка, у той жа час даючы кампаніям дастаткова часу для адаптацыі сваіх сістэм належнай абачлівасці.

Адказ на рызыкі для сістэмы FSC

Нарэшце, мы прадставілі адну агульную рэкамендацыю для ліквідацыі агульнасістэмных рызыкаў:

6. FSC-ADV-20-001-12 Наступствы некантраляваных рызыкаў ці рызыкаў без аўдыту, якія ўплываюць на лясны сектар у цэлым (НОВЫ): патрабуе ад органаў па сертыфікацыі (ОС) прыпыніць ці адклікаць сертыфікаты ў выпадку ўзнікнення надзвычайных рызыкаў, якія знаходзяцца па-за кантролем асобнай арганізацыі - вызначаецца альбо з дапамогай ацэнак рызыкі КД, альбо іншым чынам. Дадаткова рэкамендацыя рэгламентуе, якія тыпы сертыфікатаў падвяргаюцца найбольшай рызыцы і, такім чынам, павінны быць прыпыненыя або адкліканыя.

У выпадку Расіі і Беларусі з увядзеннем дадзенай Рэкамендацыі на працягу 30 дзён (да 8 красавіка 2022 года) дзеянне ўсіх сертыфікатаў, за выключэннем лесакіравання (без права гандляваць сертыфікаванай прадукцыяй), мусіць быць прыпыненае на нявызначаны тэрмін.

Аднак у выпадку Беларусі як ASI, так і FSC выявілі некантраляваныя рызыкі, звязаныя з выкананнем і ацэнкай некаторых сацыяльных патрабаванняў FSC, якія базуюцца на асноўных канвенцыях МАП. Таму ASI вырашыла спыніць сваю наглядальную дзейнасць для FSC ў Беларусі. У выніку давядзецца не толькі прыпыніць дзеянне сертыфікатаў FSC у адпаведнасці з агульным рашэннем FSC для Расіі і Беларусі, але і адклікаць іх.

Выдадзеныя дадатковыя меры і датычныя пытанні, FSC апублікавала дзве дадатковыя Рэкамендацыі і адпаведнае адступленне, прадстаўленыя ніжэй:

7. ADVICE-20-011-14 Праверачныя аўдыты для матэрыялаў, якія былі прададзеныя, але не былі адгружаныя да спынення (НОВАЯ): Увогуле, прадукцыя, якая на момант прызнання сертыфіката несапраўдным яшчэ не выйшла з сістэмы ланцуга паставак арганізацыі, страціла статус сертыфікаванай. Гэтая Рэкамендацыя прадугледжвае магчымасць для ўладальнікаў сертыфікатаў да іх прыпынення прайсці пазачарговы аўдыт, з дапамогай якога можна правесці інвентарызацыю сертыфікаваных і кантраляваных запасаў прадукцыі для пастаўкі і адпаведных рахункаў на продаж. Гэта дазволіць пакупнікам за межамі Расіі, якія маюць сертыфікат ланцуга паставак, пасля выдачы адпаведных заяваў аб праверцы органам па сертыфікацыі выкарыстоўваць адпаведны матэрыял у якасці сертыфікаваных або кантраляваных зыходных матэрыялаў у выпадку, калі адгрузка адпаведных запасаў, на якія выстаўленыя рахункі, немагчымая да даты прыпынення.

8. FSC-DER-2022-002 Выкарыстанне матэрыялу, набытага, але не адгружанага з Расіі да прыпынення паставак (НОВАЕ): Гэта адступленне дапаўняе прыведзеныя вышэй рэкамендацыі. Яно дазволіць уладальнікам сертыфікатаў за межамі Расіі, якія набылі матэрыял з заявамі FSC ва ўладальнікаў сертыфікатаў у Расіі да прыпынення паставак, выкарыстоўваць адпаведны матэрыял у якасці правамоцнага ў адпаведнасці з заявай на рахунак-фактуру, нягледзячы на тое, што ён адгружаецца толькі пасля прыпынення паставак. Абавязковай умовай для гэтага з'яўляецца тое, што орган па сертыфікацыі пастаўшчыка мусіць прадставіць заяву, якая пацвярджае, што матэрыял быў належным чынам выраблены да прыпынення.

9. ADVICE-20-005-01 Адмова ад ШАС для сертыфікатаў у Расіі, Беларусі і Украіне (НОВАЯ): Паколькі прыпыненне абгрунтаванае не фактычнымі паказчыкамі асобных уладальнікаў сертыфікатаў, а пытаннямі, якія не залежаць ад іх, FSC вырашыла адмовіцца ад штогадовага адміністрацыйнага збору (ШАС) за прыпыненыя сертыфікаты ў Расіі з 2 квартала 2022 г. Для Беларусі рашэнне ASI аб скарачэнні геаграфічнага ахопу дзейнасці органаў па сертыфікацыі ў спалучэнні з FSC-ADV-20-001-12 абумоўлівае неабходнасць спынення дзеяння ўсіх сертыфікатаў у краіне да 8 красавіка 2022 года. У мэтах абмежавання фінансавых рызыкаў для органаў па сертыфікацыі, якія працуюць у Беларусі, FSC прыняла рашэнне адмовіцца ад ШАС на другі квартал 2022 г.

FSC таксама вырашыла адмовіцца ад ШАС для ўсіх сертыфікатаў ва Украіне з 2 квартала 2022 г., незалежна ад іх статусу сертыфікацыі.

Мы рэкамендуем зацікаўленым бакам азнаёміцца з апублікаванымі Частымі пытаннямі аб нядаўніх зменах, якія можна знайсці ніжэй. Калі вы маеце дадатковыя пытанні і запыты. датычныя гэтых зменаў, калі ласка, скантактуйцеся з Аддзелам выканання і стандартаў па адрасе psu.cis@fsc.org