Пазбяганне шкоды ад ужывання пестыцыдаў

FSC імкнецца вызначыць найлепшы з магчымых падыходаў для памяншэння выкарыстання хімічных пестыцыдаў у сертыфікаваных FSC лясах і плантацыях, а таксама для прадухілення, мінімізацыі і змякчэння звязаных з гэтым экалагічных і сацыяльных уздзеянняў.

PP
Forestry Newspaper

Строга кантраляваныя пестыцыды

Выкарыстанне пестыцыдаў і барацьба з шкоднікамі ў лясной прамысловасці з'яўляецца тэмай для шырокага абмеркавання.

Для FSC вельмі важная наяўнасць выразнай палітыкі ў дачыненні да пестыцыдаў і забеспячэнне яе актуальнасці з улікам змянення глабальнай сітуацыі і з’яўлення новых тэхналогіяў.

Падсумоўваючы, наша палітыка ў дачыненні да пестыцыдаў акрэслівае наша імкненне гарантаваць, што:

  • выкарыстанне асабліва небяспечных пестыцыдаў (АНП) у сертыфікаваных FSC лясах скарачаецца і кіруецца адказна, пры ўмове адсутнасці альтэрнатывы,
  • выключаецца выкарыстанне найбольш небяспечных хімічных пестыцыдаў


Палітыка рэгулярна пераглядаецца і ўлічвае як глабальныя адрозненні, так і сацыяльныя, экалагічныя і эканамічныя патрэбы праз працэдуру, якая з’яляецца празрыстай і кантраляванай.

Палітыка ў дачыненні да пестыцыдаў

FSC-POL-30-001-V3-0

Палітыка FSC ў дачыненні да пестыцыдаў прадстаўляе пазіцыю FSC у сферы кіравання выкарыстаннем хімічных пестыцыдаў у сертыфікаваных FSC адзінках кіравання ў адпаведнасці з крытэрыем 10.7 Прынцыпаў і крытэрыяў FSC-STD-01-001 V5-2, які, у прыватнасці, патрабуе выкарыстання комплексных метадаў барацьбы з шкоднікамі.

Спісы асабліва небяспечных пестыцыдаў

FSC-POL-30-001a EN

У гэтым дадатку пералічаныя хімічныя пестыцыды, якія адпавядаюць паказчыкам і
парогавым значэнням, усталяваным у Дадатку 1 да FSC-POL-30-001 V3-0 Палітыкі FSC у дачыненні да пестыцыдаў, і таму лічацца асабліва небяспечнымі ў сістэме FSC і класіфікуюцца як забароненыя, моцна абмежаваныя альбо абмежаваныя.

База дадзеных альтэрнатываў

Гэта частка палітыкі FSC па барацьбе з шкоднікамі створаная, каб падтрымаць уладальнікаў сертыфікатаў на шляху да паступовай адмовы ад выкарыстання АНП. Для гэтага FSC стварыла базу дадзеных, у якой зацікаўленыя бакі знойдуць альтэрнатыўныя стратэгіі, метады і прадукцыю, якія папярэдне укараніліся ў лесакаіраванні.

Гэтыя альтэрнатывы былі абраныя ў адпаведнасці з прынцыпам Скарачэння, Замены і Выдалення, з канчатковай мэтай адмовіцца ад выкарыстання АНП.