Адказны пошук сыравіны
Перавагі адказнага пошуку сыравіны для рознічнага гандлю
У 2017 годзе Сесветны фонд дзікай прыроды (WWF) правёў апытанне 54 гандлёвых сетак з 21 сектара і 20 краін. Вынікі апытання акрэсліваюць асноўныя ўплывы, выкліканыя скіраванасцю бізнеса на адказны пошук сыравіны ў рознічным гандлі. Сярод іх:
- 80% апытаных прадпрыемстваў рознічнага гандлю паведамілі пра станоўчы ўплыў на кіраванне рызыкамі і рэпутацыю брэнда
- 70% апытаных прадпрыемстваў заявілі, што абавязальніцтвы ў галіне ўстойлівага развіцця станоўча адбіваюцца на залучанасці супрацоўнікаў
- 60% апытаных прадпрыемстваў убачылі станоўчы ўплыў на задаволенасць кліентаў і залучанасць зацікаўленых бакоў
Крыніца: WWF 2017 Справаздача па адказным пошуку лясной прадукцыі
Iнтэрв’ю
Iнтэрв’ю El Corte Inglés пра значэнне FSC
FSC цесна супрацоўнічае з буйнымі брэндамі і прадпрыемствамі рознічнага гандлю, каб дапамагчы ім паведаміць пра сваю прыхільнасць да сертыфікацыі FSC і падвысіць інфармаванасць пра ўстойлівую лясную гаспадарку і яе перавагі. Дэлія Гарсія, кіраўнік аддзела ўстойлівага развіцця El Corte Inglés, расказвае нам больш пра перавагі, звязаныя з устойлівымі крыніцамі сыравіны для рознічнага гандлю.
Рэкламная ліцэнзія FSC
Уладальнікамі рэкламных ліцэнзій FSC з'яўляюцца многія надзейныя прадпрыемствы рознічнага гандлю па ўсім свеце. Прадпрыемствы рознічнага гандлю, якія купляюць гатовую прадукцыю, маркіраваную FSC, у сертыфікаванай FSC кампаніі і прадаюць яе канчатковым карыстальнікам, могуць звярнуцца ў FSC па рэкламную ліцэнзію, якая дазваляе ім выкарыстоўваць таварныя знакі FSC для прасоўвання гэтай прадукцыі. Аналагічным чынам арганізацыі, якія выкарыстоўваюць сертыфікаваную FSC прадукцыю ў рамках сваёй дзейнасці альбо бізнесу, але не прадаюць яе, могуць падаць заяўку на рэкламную ліцэнзію FSC. H&M з'яўляецца адным з уладальнікаў рэкламнай ліцэнзіі FSC і расказвае пра значэнне FSC у гэтай заяве:
Мы лічым, што FSC з'яўляецца найбольш моцнай сістэмай сертыфікацыі, якая забяспечвае адказнае лесакіраванне, і, выкарыстоўваючы сертыфікаваную FSC сыравіну, мы ведаем, што драўніна ў нашай прадукцыі паходзіць з добра кіраваных лясоў, якія забяспечваюць экалагічныя, сацыяльныя і эканамічныя выгады. Такім чынам, мы імкнемся павялічыць выкарыстанне матэрыялаў, сертыфікаваных FSC, у адпаведнасці з мэтай нашай кампаніі - 100%-ае выкарыстанне перапрацаванай сыравіны альбо іншай сыравіны з ўстойлівых крыніц да 2030 года.
Мадлен Эрыксан, эксперт па ўстойлівым развіцці бізнеса, H&M
Буклет - Рознічны гандаль
Сертыфікаваныя FSC лясы маюць экалагічныя, эканамічныя і сацыяльныя перавагі.
Як найбольш надзейнае ў свеце рашэнне для ўстойлівага лесакіравання маркіроўка FSC паведамляе кліентам, што выкарыстаная сыравіна паходзяць з устойлівых і законных крыніц.
Калі ласка, прачытайце наш буклет "Значэнне FSC для рознічнага гандлю", каб даведацца больш пра перавагі FSC для прадпрыемстваў рознічнага гандлю і лясоў у свеце.
Інструменты
Інструменты FSC для прасоўвання вашай гісторыі ўстойлівага развіцця
Уладальнікі рэкламных ліцэнзій і ўладальнікі сертыфікатаў атрымліваюць бясплатны доступ да парталу таварных знакаў FSC. У сярэднім, уладальнікі сертыфікатаў ствараюць і загружаюць праз гэты партал 9000 этыкетак штомесяц. У відэа ніжэй прыведзеная кароткая інструкція, як гэта працуе.
- Набор інструментаў для маркетынгу і камунікацыі FSC
-
Уладальнікі рэкламных ліцэнзій і ўладальнікі сертыфікатаў атрымліваюць бясплатны доступ да набору інструментаў маркетынгу і камунікацыі. Гэтая платформа прапануе гатовыя да выкарыстання рэкламныя матэрыялы, як лічбавыя, так і для друку, такія як вэб-банеры, плакаты, ярлыкі і г.д. Акрамя таго, яна таксама змяшчае прыклады кампаній і ідэі з усяго свету.
Скантактавацца за намі
Сертыфікацыя і інструменты FSC могуць паспрыяць росту бізнесу, змагаючыся са зменамі клімату
Калі ласка, скантактуйцеся з намі, каб даведацца больш пра перавагі сертыфікацыі FSC і пра тое, як атрымаць сертыфікат FSC / стаць уладальнікам рэкламнай ліцэнзіі.