Першасныя кансультацыі

FSC Беларусь прапануе першасныя і тэхнічныя кансультацыі невялікім, сярэднім і вялікім дрэваапрацоўчым праектам і дадатковую падтрымку інвестыцый найдзейнасці. Мы прапануем тэхнічныя кансультацыі як тым, хто толькі пачынае працаваць на беларускім рынку, так рашэнні у сферы вытворчых праблем, мадэрнізацыі і пашырэння вытворчасці для ўжо існуючых дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў.
   Мы акумулюем, аналізуем і ацэньваем асноўную і дадатковую інфармацыю пра сітуацыю ў лесагаспадарчай і дрэваапрацоўчай галінах Беларусі, працуем з дадзенымі экспартных плыняў, гандлёвых ланцужкоў у краіне і за яе межамі. Мы можам правесці апытанні сярод кампаній і зацікаўленых, дапамагчы ацаніць надзейнасць патэнцыйных партнёраў, пакупнікоў і прадаўцоў, выкарыстоўваючы механізмы сертыфікацыі. Мы можам дапамагчы вывучыць і адкрыцьновыя рынкі і магчымасці, выкарыстоўваючы больш за 50 партнёраў сеткі па ўсім свеце, і павялічыць продажы вашай кампаніі. Маючы структураваную базу дадзеных лесагаспадарчых прадпрыемстваў і кампаній, мы дапамагаем ацаніць і зменшыць рызыкі супрацоўніцтва з канкрэтным партнёрам.
 

Маеце яшчэ пытанні ці сумневы адносна працы лесагаспадарчай прамысловасці ў Беларусі? - Мы маем адказ.

Леў Федаровіч
training 2
Leu Fedarovich