
Інструкцыя па COVID-19 для органаў па сертыфікацыі
Улічваючы нядаўнія падзеі вакол глабальнай успышкі COVID-19 і павелічэнне абмежаванняў на паездкі, мы абнавілі адступленне ад правілаў, дазволіўшы органам па сертыфікацыі, якія не могуць праводзіць палявыя аўдыты, адкласці аўдыт ці замяніць яго офісным. У хуткім часе падобныя магчымасці атрымаюць унутраныя аўдытары групавых сертыфікатаў і сертыфікатаў для некалькіх пляцовак.
FSC усведамляе, што офісныя аўдыты не могуць у поўнай меры замяніць палявыя, але мы лічым гэтае адступленне апраўданым у бягучай сітуацыі: Наш прыярытэт - ахова здароўя супрацоўнікаў органаў па сертыфікацыі і ўладальнікаў сертыфікатаў, а таксама падтрымка глабальных мер па мінімізацыі распаўсюджвання вірусу. Каб змякчыць розніцу ў інтэнсіўнасці аўдыту і даць нам магчымасць сачыць за сітуацыяй, мы ўсталёўваем дадатковыя патрабаванні да справаздачнасці ОС.
З дапамогай гнуткіх варыянтаў аўдыту мы імкнемся запэўніць уладальнікаў сертыфікатаў у тым, што яны не мусяць турбавацца аб страце свайго сертыфікацыйнага статусу праз тое, што ў гэтыя складаныя часы аўдытары і супрацоўнікі не могуць праводзіць палявыя аўдыты.
Дадатковую інфармацыю можна знайсці ў адступленні ад правілаў FSC (FSC-DER-2020-001) і звязаным з ім тлумачэнні. Гэта адступленне дзейнічае да 31 снежня.




