FSC-CNRA-BY V2-0 EN_2022-03-08.pdf
PDF, Памер: 1.27MB

Дзеянне ўсіх беларускіх сертыфікатаў FSC мусіць быць спыненае

Цяпер FSC уводзіць дадатковыя меры ў дачыненні да Беларусі: дзеянне ўсіх сертыфікатаў у Беларусі мусіць быць спыненае ў выніку рашэння Assurance Services International (ASI) аб выключэнні краіны са сферы дзейнасці ўсіх органаў па сертыфікацыі.

Пасля расследавання ASI абвясціла аб сваёй няздольнасці надзейна ацаніць адпаведнасць пэўным сацыяльным патрабаванням FSC, якія базуюцца на асноўных канвенцыях Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), праз непрымальныя рызыкі для бяспекі ці сродкаў да існавання асобаў, задзейнічаных у сертыфікацыі FSC, якія могуць прадставіць такія ацэнкі.

Прынцыпы з Дэкларацыі МАП аб асноўных прынцыпах і правах у сферы працы, якія выклікаюць галоўную заклапочанасць у Беларусі, - гэта свабода асацыяцыяў і дзейснае прызнанне права на калектыўныя перамовы, ліквідацыя дыскрымінацыі ў сферы працаўладкавання і занятасці.

 У цяперашні час FSC не ў стане прыцягнуць розныя бакі для распрацоўкі і прасоўвання FSC. FSC працуе на аснове ўзаемадзеяння зацікаўленых бакоў, аб'ядноўваючы экалагічныя, сацыяльныя і эканамічныя інтарэсы. Гэты прынцып з’яўляецца фундаментальным для функцыянавання FSC і для забеспячэння таго, каб усе галасы былі пачутыя.

Акрамя таго, у сувязі з тым, што апошняя незалежная экалагічная няўрадавая арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) знаходзiцца пад пагрозай ліквідавання, а ключавы член групы па распрацоўцы стандарта FSC Віктар Фянчук арыштаваны і зняволены на шэсць месяцаў у чаканні суда, разнастайнасць зацікаўленых бакоў была падарваная.

Дзейнасць у Беларусі будзе адноўленая, як толькі FSC атрымае дастатковыя доказы таго, што фундаментальныя каштоўнасці FSC захаваныя і зноў функцыянуюць. Гэта азначае, што мусіць быць палітычная сітуацыя, калі органы па сертыфікацыі могуць выконваць сваю працу па пільным аўдыце, а ASI можа кантраляваць гэтую працу. Тады аўдытары, якія адказваюць за старанны кантроль, змогуць праверыць адпаведнасць патрабаванням FSC. Гэтая мера дэманструе, што FSC прытрымліваецца сваіх патрабаванняў і свайго пільнага падыходу трэцяга боку, які забяспечвае сістэму стрымлівання і процівагаў.

FSC па-ранейшаму адданая Беларусі, яе лясам і народу. Мы працягваем весці дыялог і прасоўваць прынцыпы адказнага лесакіравання, нават калі члены цяпер знаходзяцца за мяжой. Мы таксама працягнем супрацоўнічаць з беларускімі навуковымі коламі ў справе прасоўвання каштоўнасцяў асаблівай аховы і падтрымкі устойлівага ляснога заканадаўства.

Тэхнічная аснова гэтага рашэння была выкладзеная ў перагледжанай ацэнцы рызыкі для Беларусі і ў рэкамендацыі для акрэдытаваных FSC органаў па сертыфікацыі, апублікаваных 8 сакавіка 2022 года. Спыненне дзеяння сертыфікатаў FSC ўступіць у сілу праз 30 дзён пасля публікацыі перагледжанай ацэнкі рызыкі.