wood

Еўрапейская камісія апублікавала праект рэгламента па барацьбе з абязлесеннем замяжой

У сераду, 17 лістапада, Еўракамісія прэзентавала тры новыя ініцыятывы ў межах Еўрапейскай зялёнай дамовы. Сярод гэтых ініцыятываў Камісія апублікавала праект рэгламента па барацьбе з абязлесеннем замяжой, які будзе распаўсюджвацца таксама на лесаматэрыялы і лесапрадукцыю.

Прапануем вашай увазе тлумачэнні да гэтай прапановы ад Міжнароднай тэхнічнай асацыяцыі па трапічнай драўніне (A.T.I.B.T.).

 

 

Якія лесаматэрыялы закране новы рэгламент?

Гэты рэгламент закране лесапрадукцыю, як з натуральных лясоў, так і з плантацый, якая ўвозіцца на рынак ЕС.

 

Што прадугледжвае праект рэгламента?

Артыкул 3 рэгламента забараняе аператарам (у нашым выпадку, еўрапейскім імпарцёрам драўніны) размяшчаць на рынку ЕС прадукцыю:

  • якая спрычынілася да абязлесення ці дэградацыі лесу (для лесаматэрыялаў) пасля 31 снежня 2020 г.,
  • і якая не была законна вырабленая.

З гэтай мэтай у артыкуле 8 праекта рэгламента удакладняюцца правілы належнай абачлівасці (DDS -Due Diligence System), якія з'яўляюцца абавязковымі для аператараў: збор інфармацыі, аналіз і зніжэнне рызыкаў. У адрозненне ад EUTR, у дадатак да крытэрыяў законнасці новы рэгламент будзе ўключаць крытэрыі абязлесення.

Камісія таксама прадбачыла Сістэму паказчыкаў для ацэнкі краінаў і ўзроўню рызыкі абязлесення і дэградацыі лясоў у іх, і, адпаведна, прапарцыйнага ўзроўню належнай абачлівасці ў адпаведнасці з рызыкай ў той ці іншай краіне.

Згодна з праектам рэгламента, імпарцёры павінныя будуць вызначаць геалакацыю ўчасткаў, дзе была нарыхтаваная гэтая прадукцыя, шляхам стварэння сістэмы прасочвання.

Ален Карсенці ў нядаўнім аналізе адзначае, што «Здзіўленне выклікае ўключэнне дэградацыі ў дадатак да абязлесення», якая ўлічваецца толькі для лесаматэрыялаў.

 

Якія асноўныя азначэнні?

У артыкуле 2 рэгламента прапануецца шэраг азначэнняў, мы прыводзім асноўныя з іх:

  • Абязлесенне азначае пераход лесу ў сельскагаспадарчае ці іншае выкарыстанне, незалежна ад таго, адбываецца ён ў выніку чалавечай дзейнасці, ці не;
  • Лес (азначэнне ФАО) - гэта ўчастак плошчай больш за 0,5 га з дрэвамі вышэй за 5 метраў і стычнасьцю кронаў больш за 10%, ці дрэвы, здольныя дасягнуць гэтых паказчыкаў in situ, за выключэннем сельскагаспадарчых плантацый і земляў, якія знаходзяцца пераважна ў сельскагаспадарчым ці гарадскім землекарыстанні;

Гэта азначэнне з'яўляецца адным з праблемных момантаў гэтага рэгламента.  Як падкрэслівае Ален Карсенці, "многія краіны прынялі парог 30% дрэвавага пакрыцця для вызначэння лясоў. Усталяваўшы парог у 10% для вызначэння нулявога абязлесення, мы трапім у сітуацыю, калі прадукцыя, якая лічыцца законнай у краіне паходжання (напрыклад, пераход мог ўключаць экасістэму з 20% пакрыццём) будзе прызнаная ў ЕС законнай, але непрымальнай, і, у прынцыпе, не будзе дазволеная да імпарту. Гэта прывядзе да вялікай гандлёвай напружанасці».

  • Абязлесенне (азначэнне ФАО-REDII) азначае аперацыі па нарыхтоўцы, якія не з'яўляюцца ўстойлівымі і спрычыняюць зніжэнне або страту біялагічнай ці эканамічнай прадуктыўнасці і комплекснасці лясных экасістэм, што прыводзіць да доўгатэрміновага скарачэння агульнага запасу выгадаў ад лясоў, якія ўключаюць драўніну, біяразнастайнасць і іншую прадукцыю ці паслугі;
  • Устойлівыя аперацыі па нарыхтоўцы (прапанова ЕК) азначаюць нарыхтоўку, якая праводзіцца з улікам захавання якасці глебы і біяразнастайнасці з мэтай мінімізацыі негатыўных уздзеянняў, такім чынам, каб пазбегнуць нарыхтоўкі пнёў і каранёў, дэградацыі першасных лясоў ці іх ператварэння ў плантацыі, і нарыхтоўкі на ўразлівых глебах; мінімізуе масштабныя суцэльныя высечкі і забяспечвае адпаведнасць мясцовым парогавым значэнням пры нарыхтоўцы сухастойнай драўніны і патрабаванням выкарыстоўваць сістэмы лесанарыхтовак, якія мінімізуюць уздзеянне на якасць глебы, уключаючы ўшчыльненне глебы, а таксама на асаблівасці біяразнастайнасці і біятопы;

Гэтыя два апошнія азначэнні ўяўляюць сабой рэальную рызыку для ўстойлівых лесанарыхтовак. Сапраўды, азначэнне дэградацыі закранае ўстойлівыя метады высечкі, якія павінны пазбягаць дэградацыі першасных лясоў. Нават калі гэты апошні тэрмін не будзе вызначаны і пакіне прастору для шматлікіх інтэрпрэтацый, можна падумаць, што імпарт драўніны з лясоў, мала закранутых ці не закранутых лесаводчымі мерапрыемствамі, будзе скампраметаваны.

  • Без абязлесення азначае: 
    • (a) што адпаведныя тавары і прадукцыя, у тым ліку тая, якая выкарыстоўваецца для атрымання ці ўтрымліваецца ў адпаведных прадуктах, былі вырабленыя на зямлі, якая не падвяргалася абязлесенню пасля 31 снежня 2020 года, і
    • (b) што драўніна была нарыхтаваная ў лесе, не спрычыніўшы дэградацыі лясоў пасля 31 снежня 2020 г.;
  • Адпаведнае заканадаўства краіны вытворчасці азначае правілы, прымянімыя ў краіне вытворчасці, якія датычаць прававога статусу рэгіёну вытворчасці з пункту гледжання: 
    • правоў землекарыстання,
    • аховы навакольнага асяроддзя,
    • правоў трэціх асобаў
    • і адпаведных гандлёвых і мытных рэгламентаў у адпаведнасці з заканадаўствам, прымянімым у краіне вытворчасці.
       

Каго закране?

  • Аператараў, якія размяшчаюць на рынку ЕС (тобок, тыя, хто імпартуе і размытнівае) прадукцыю, атрыманую з гэтых тавараў, і якія абавязаныя праяўляць належную абачлівасць;
  • Трэйдараў: якія ідуць адразу пасля аператараў у ланцугу паставак і робяць прадукцыю даступнай на рынку ЕС. Тыя, хто не з'яўляецца МСП, падлягаюць тым жа абавязкам, што і аператары (таму яны павінны праявіць належную абачлівасць);
  • Кампетэнтныя органы дзяржаў-членаў ЕС: адказваюць за выкананне рэгламента і ўкараненне тэкстаў для яго выканання ў сваіх краінах (як у EUTR).

Што гэта азначае на практыцы для аператараў?
Сістэма належнай абачлівасці будзе складацца з трох этапаў:
- Першы этап: аператары павінныя будуць гарантаваць доступ да інфармацыі, у прыватнасці, аб таварах, колькасці, пастаўшчыках, краіне вытворчасці і г.д. На гэтым этапе вельмі важна атрымаць геаграфічныя каардынаты ўчасткаў, на якіх былі вырабленыя тавары, размешчаныя на рынку, каб пераканацца, што яны не спрычынілі абязлесенне.
- Другі этап: Кампаніям трэба будзе выкарыстоўваць інфармацыю аб участках, дзе вырабляліся тавары, каб аналізаваць і ацэньваць рызыкі ў ланцугу паставак.

- Трэці этап: Кампаніі павінныя будуць прымаць адпаведныя і прапарцыйныя меры па змякчэнні наступстваў.
Для прадуктаў з краінаў, аднесеных да катэгорыі з нізкім узроўнем рызыкі ў адпаведнасці з сістэмай класіфікацыі, прапанаванай ЕК (Сістэма паказчыкаў, артыкул 27), прадугледжаны спрошчаны падыход.

 

Выкарыстанне геаграфічных каардынатаў з'яўляецца яшчэ адной праблемай гэтага рэгламента. Сапраўды, гэта абавязвае наладзіць строгую прасочвальнасць прадукцыі, што дазваляе вярнуцца на ўчастак нарыхтоўкі. Гэта можа быць складана для некаторых відаў прадукцыі, а ў выпадку глыбока пераапрацаваных ці зборных вырабаў (фанера, панэлі, мэбля, папера і г.д.) нават фемагчыма.
 

Якую сістэму паказчыкаў прапануе ЕК?
У артыкуле 27 праекта рэгламента ўстаноўленая сістэма ацэнкі краін ці субнацыянальных рэгіёнаў, якая дазваляе Камісіі вызначаць узровень рызыкі абязлесення і дэградацыі лясоў. Вызначэнне краін ці субнацыянальных рэгіёнаў з нізкай і высокай рызыкай заснаванае на такіх крытэрыях ацэнкі, як тэмпы абязлесення і дэградацыі лясоў, тэмпы пашырэння сельскай гаспадаркі, перыметры NDC, існуючыя двухбаковыя пагадненні з ЕС і нарматыўная база, якая дзейнічае ў адпаведнасці з артыкулам 5 Парыжскага пагаднення.

 

Ці падтрымліваецца барацьба з нелегальнай нарыхтоўкай драўніны?
Артыкул 3 забараняе ўвоз прадукцыі, якая не была вырабленая згодна з адпаведным заканадаўствам краіны вытворчасці.
Такім чынам, барацьба з нелегальна нарыхтаванай драўнінай ўключаная ў гэты рэгламент. Аднак у гэтым рэгламенце акцэнт робіцца менавіта на крытэрый Без абязлесення. Сапраўды, першы крок працэдуры належнай абачлівасці патрабуе спачатку атрымаць геаграфічныя каардынаты вытворчага ўчастка, каб забяспечыць адсутнасць абязлесення. Аналагічным чынам, крытэрыі ацэнкі краіны для сістэмы паказчыкаў уключаюць толькі крытэрыі, звязаныя з абязлесеннем і дэградацыяй лясоў.

Якая роля адведзеная сертыфікацыі?
Сертыфікацыя трэцім бокам відавочна прызнаецца ў якасці дадатковай крыніцы інфармацыі для этапаў аналізу і зніжэння рызыкі, калі яна прадастаўляе інфармацыю, запатрабаваную рэгламентам (гл. Артыкул 10.2.j).
Акрамя таго, прадугледжаная магчымасць яе прызнання падчас першага пяцігадовага перагляду рэгламента (артыкул 32.2.a).
Крытэрый дэградацыі лясоў быў дададзены менавіта для лесаматэрыялаў (у адпаведнасці з азначэннем «без абязлесення», якое прадугледжвае спецыяльнае палажэнне для лесаматэрыялаў, нарыхтоўка якіх не спрычыніла дэградацыю лясоў), лясная сертыфікацыя з'яўляецца больш чым калі-небудзь неабходным інструментам для забеспячэння адпаведнасці гэтаму крытэрыю (што будзе даволі складана праверыць еўрапейскім аператарам несертыфікаванай прадукцыі).
З іншага боку, выклікам для сертыфікацыі будзе забяспечанне адпаведнасці патрабаванням наяўнасці геаграфічных каардынатаў вытворчых участкаў уздоўж ўсяго ланцуга паставак і пераапрацоўкі, што мае на ўвазе строгую прасочвальнасць прадукцыі. Паколькі працэнтная сістэма магчыма будзе забароненая, верагодна, таксама прадугледжваецца перагляд крэдытнай сістэмы ці, прынамсі, крытэрыяў праверкі несертыфікаванай драўніны, якая ўваходзіць у змешаную прадукцыю.

 

Што будзе з працэдурамі FLEGT (VPA і EUTR), з ліцэнзіямі FLEGT?
З пункту гледжання мадальнасцяў, EUTR, здаецца, падтрымліваецца, прынамсі па духу, паколькі праект рэгламента прымае тыя ж крокі, што і EUTR, але прадугледжвае дадатковы крытэрый праверкі ў дачыненні да абязлесення/дэградацыі лясоў.
Прынцып ліцэнзавання, напрыклад ліцэнзіі FLEGT, не захоўваецца. З іншага боку, у выпадку, калі яны існуюць, яны прызнаюцца доказам законнасці без дадатковага кантролю, што адпавядае частцы патрабаванняў. Такім чынам, яны не даюць «зялёную вуліцу» для імпарту прадукцыі ў ЕС, бо не гарантуюць выкананне прынцыпа без абязлесення.
Таму
асацыяцыя разумеем, што існуючыя VPA (Voluntary Partnership Agreements - Дагаворы аб добраахвотным партнёрстве), якія дзейнічаюць на момант уступлення рэгламента ў сілу, будуць захаваныя.
Для астатніх, а таксама для краін без VPA
(Беларусь не имеет такого договора с ЕС) прадугледжаныя «пагадненні ў галіне лясной гаспадаркі».
Асацыяцыя рэкамендавала ЕК выкарыстоўваць VPA у якасці асновы для вызначэння і рэалізацыі ляснога заканадаўства, больш строгага у дачыненні да абязлесення і прыхільнага да ўстойлівага лесакіравання. Для гэтага неабходна ўмацаваць і перагледзець VPA, каб яны сталі інструментам заахвочвання краін-вытворцаў да распрацоўкі ўстойлівага ляснога заканадаўства.
Інфармацыя датычна працягу EUTR яшчэ патрабуе ўдакладнення.

 

Які графік рэалізацыі гэтага праекта рэгламента?

  • 17 лістапада 2021 г.: Апублікаванне праекта рэгламента Еўрапейскай камісіяй
  • 2022-2023 (папярэдне): Перамовы паміж Саветам і Еўрапейскім парламентам
  • Канец 2023 г. (задача ЕК): Публікацыя і дадатковыя нарматыўныя тэксты
  • Канец 2024 года (1 год пасля апублікавання):  Уступленне рэгламента ў сілу.

Крыніца: https://www.atibt.org/en/news/13090/the-european-commission-has-published-its-draft-regulation-to-fight-against-imported-deforestation