m1

Кампанія Maersk абмяжоўвае перавозкі беларускіх грузаў

Транспартна-лагістычная група кампаній Maersk у пятніцу абвясціла аб рэзкім скарачэнні грузаперавозак у Беларусь ў сувязі з увядзеннем санкцый у адказ на ўварванне Расіі ва Украіну.

«Пасля грунтоўнай праверкі будуць прымацца толькі заказы на перавозку прадуктаў харчавання, лекаў і гуманітарных грузаў (акрамя тавараў падвойнага прызначэння), — гаворыцца ў заяве Maersk.

Дацкая кампанія Maersk дадала, што не зможа прымаць і адпраўляць плацяжы на адрас банкаў, якія знаходзіцца пад санкцыямі, уведзенымі супраць Расіі. Беларусь з'яўляецца блізкім саюзнікам Расіі, і частка расійскіх сілаў увайшла ва Украіну для правядзення "спецыяльнай вайсковай аперацыі" з беларускай тэрыторыі.

Maersk і іншыя буйныя кантэйнерныя лініі на гэтым тыдні прыпынілі амаль усе грузаперавозкі ў Расію і з Расіі і папярэдзілі, што прадукты харчавання і медыцынскія тавары могуць быць пашкоджаныя або сапсаваныя праз значныя затрымкі ў партах і на мытні. Падрабязней.

Maersk паведаміла, што таксама часова прыпыніла прыём новых заказаў на міжкантынентальныя чыгуначныя перавозкі паміж Азіяй і Еўропай да наступнага паведамлення.