01-03.22 .pdf
PDF, Памер: 267.36KB

Ніякіх матэрыялаў FSC з Расіі і Беларусі да заканчэння ўварвання

Праз сувязь ляснога сектара Расіі і Беларусі з узброеным канфліктам, гандаль усімі сертыфікаванымі FSC матэрыяламі ці кантраляванай драўнінай з гэтых краін будзе забаронены.

FSC па-ранейшаму глыбока занепакоеная агрэсіўным уварваннем Расіі ва Украіну і выказвае салідарнасць з усімі ахвярамі гэтага гвалту. Пры поўнай прыхільнасці місіі і стандартам FSC, а таксама пасля стараннага аналізу патэнцыйнага ўздзеяння адклікання сертыфікатаў FSC, Міжнародны савет дырэктараў FSC пагадзіўся прыпыніць усе гандлёвыя сертыфікаты ў Расіі і Беларусі і заблакаваць усе пастаўкі кантраляванай драўніны з дзвюх краін.

Гэта азначае, што драўніна і лясная прадукцыя з Расіі і Беларусі не могуць быць выкарыстаныя ў прадукцыі FSC або прадавацца як сертыфікаваныя FSC у любым месцы свету, пакуль працягваецца ўзброены канфлікт.

FSC працягне ўважліва сачыць за сітуацыяй і гатовая прыняць дадатковыя меры для абароны цэласнасці сваёй сістэмы.

«Усе нашы думкі з Украінай і яе народам, і мы падзяляем іх надзеі на вяртанне міру. Мы таксама выказваем свае спачуванні тым людзям у Беларусі і Расіі, якія не хочуць гэтай вайны», — сказаў генеральны дырэктар FSC Кім Карстэнсэн.

З мэтай працягнуць ахоўваць лясы ў Расіі, FSC дазволіць уладальнікам сертыфікатаў лесакіравання ў Расіі мець магчымасць захаваць сваю сертыфікацыю FSC на кіраванні лясамі, але без дазволу на гандаль ці продаж сертыфікаванай FSC драўніны.

Кім Карстэнсэн патлумачыў: «Мы мусім дзейнічаць супраць агрэсіі; у той жа час мы павінны выконваць нашу місію па ахове лясоў. Мы лічым, што спыненне ўсяго гандлю сертыфікаванымі FSC і кантраляванымі матэрыяламі і ў той жа час захаванне магчымасці лесакіравання ў адпаведнасці са стандартамі FSC задаволіць абедзве гэтыя патрэбы».

Заўвага:

  1. на мінулым тыдні ASI абвясціла аб прыпыненні дзеяння акрэдытацыйных сертыфікатаў у Беларусі праз неадпаведнасць асноўным патрабаванням FSC у сферы працы і рызыку для бяспекі людзей, задзейнічаных у аўдытах (https://www.asi-assurance.org/s/post/a1J5c00000S0fkkEAB/p0941). Рашэнне аб прыпыненні сертыфікацыі з’яўляецца вынікам расследавання, якое папярэднічала расійскаму ўварванню ва Украіну
  2. гэта рашэнне ўступае ў цягу 30 дзён з моманту апублікавання перагледжанай ацэнкі рызыкі кантраляванай драўніны для Расіі і Беларусі пазней сёння, што азначае да 8 красавіка 2022 г.
  3. гэта рашэнне выклікае шэраг пытанняў у нашых ключавых партнёраў, уладальнікаў сертыфікатаў і зацікаўленых бакоў - мы працуем над іх вырашэннем і апублікуем дакумент з адказамі, які будзе дададзены заўтра.