translation
iStock.com

Вядуцца інтэнсіўныя перамовы пра закон ЕС “па барацьбе з абязлесеннем”

У межах Еўрапейскага савета і Еўрапарламента працягваюцца інтэнсіўныя перамовы з мэтай узгаднення канчатковага тэксту закона “аб прадстаўленні на рынку Саюза, а таксама экспарце з Саюза некаторых тавараў і прадукцыі, звязаных з абязлесеннем і дэградацыяй лясоў”.

У выпадку зацвярджэння саветам і парламентам, новы закон заменіць існуючы рэгламент ЕС па лесаматэлыялах (РЕСЛМ) і пашырыць абавязальніцтвы належнай абачлівасці на больш шырокі спектр тавараў з "рызыкай для лясоў". Праект прадугледжвае забарону на размяшчэнне на рынку ЕС прадукцыі, якая спрыяе “абязлесенню” ці “дэградацыі лясоў”, нараўне з незаконна нарыхтаванай прадукцыяй.

17 сакавіка Еўрапейскі савет міністраў навакольнага асяроддзя абмяняўся думкамі па заканадаўчай прапанове. Сустрэча ўключала ўдакладненні і абгрунтаванне рэгламенту з боку Еўрапейскай камісіі (ЕК), пасля чаго кожная краіна-член па чарзе зрабіла кароткую заяву. ЕК вызначыла аспекты дадзенай прапановы, якія адрозніваюць яе ад існуючага РЕСЛМ і ад эквівалентных заканадаўчых ініцыятыў у ЗША і Вялікабрытаніі.

У выпадку прыняцця праз ЕС, закон будзе:

  • Абапірацца на азначэнні абязлесення і дэградацыі ФАО. Уключаць забарону на прадукцыю, атрыманую ў выніку любога абязлесення або дэградацыі лясоў, незалежна ад таго, з’яўляецца гэта законным ці незаконным паводле нацыянальнага заканадаўства краіны нарыхтоўкі.
  • Патрабаваць ад аператараў падаваць кожны год заяву аб належнай абачлівасці, якую трэба загружаць у лічбавую базу дадзеных ЕС, каб забяспечыць лепшае выкананне.
  • Патрабаваць, каб крыніца ўсёй рэгуляванай прадукцыі - за выключэннем толькі краін «з нізкім узроўнем рызыкі» паводле ЕС - прасочвалася да “геалакацыі”, вызначанай як канкрэтны ўчастак зямлі, дзе адбывалася нарыхтоўка.
  • Усталёўваць працэдуры супастаўлення краінаў з ”высокай рызыкай”, “стандартнай рызыкай” і “нізкай рызыкай" паводле ЕС, для якіх будуць прымяняцца розныя абавязальніцтвы належнай абачлівасці і якія, такім чынам, “забяспечваюць стымул для краінаў узмацніць сваю ахову лясоў” .
  • Усталёўваць мінімальныя патрабаванні да выканання дзяржавамі-членамі ЕС, каб лепш забяспечыць роўнамернае выкананне ва ўсім ЕС і аднолькавыя ўмовы для аператараў.

Гэтак жа, як міністры сельскай гаспадаркі ЕС, якія выступалі на папярэднім пасяджэнні свайго Савета ў лютым, міністры навакольнага асяроддзя выказалі шырокі спектр меркаванняў.

Найбольшая падтрымка прагучала з вуснаў міністраў аховы навакольнага асяроддзя Германіі і Нідэрландаў. Германія заявіла, што прапанаваны рэгламент акупіцца ў доўгатэрміновай перспектыве і стане важным паляпшэннем у параўнанні з РЕСЛМ, і што ён утрымлівае адпаведныя меры па зніжэнні нагрузкі на МСП. Міністр навакольнага асяроддзя Нідэрландаў выказаў “поўную падтрымку гэтай прапановы» і сказаў, што яна “жыццёва важная для зялёнай здзелкі” (мэта ЕС скараціць выкіды парніковых газаў як мінімум на 55% да 2030 года). Нідэрланды таксама заклікалі “як мага хутчэй увесці іншыя экасістэмы” і падкрэслілі, што “дэградацыя лясоў як частка прапановы мае ключавое значэнне”. Нідэрланды заявілі, што неабходнае больш глыбокае ўзаемадзеянне з буйнымі краінамі-вытворцамі, каб “пазбегнуць негатыўных наступстваў, такіх як дыскрымінацыя дробных уладальнікаў і рост выдаткаў”.

Найбольш істотную заклапочанасць наконт законапраекта выказвалі міністры краін Паўночнай Еўропы і Балтыі. Швецыя заявіла, што адміністрацыйная нагрузка і выдаткі на новае заканадаўства будуць значна вышэйшыя, чым у выпадку з РЕСЛМ. Швецыя лічыць, што праект недастаткова адлюстроўвае розныя нацыянальныя ўмовы вядзення лясной гаспадаркі як у ЕС, так і за яго межамі, і што азначэнні дэградацыі і ўстойлівага лесакіравання з'яўляюцца няяснымі і, верагодна, супярэчаць нацыянальнай лясной палітыцы. Швецыя рэкамендавала прыбраць гэтыя азначэнні і заклікала да дадатковых крокаў для забеспячэння поўнай адпаведнасці абавязальніцтвам СГА.

Фінляндыя падкрэсліла, што абязлесенне з'яўляецца глабальнай праблемай, і ЕС мусіць засяродзіцца на прасоўванні шматбаковага рэагавання, а таксама, што належная абачлівасць мусіць быць абгрунтаваная ў адпаведнасці да ўздзеяння і прапарцыйнасці, і што патрабаванні да геалакацыі мусяць быць вывучаныя больш уважліва з пункту гледжання практычнасці. Па словах Фінляндыі, азначэнне дэградацыі паставіла “шмат складаных пытанняў”, асабліва для краінаў з вялікай плошчай лясоў, дзе законныя змены ў землекарыстанні могуць быць звязаныя з некаторымі нязначнымі стратамі лясоў у пэўных месцах.

Эстонія адзначыла, што новы закон будзе мець значны ўплыў на прадпрыемствы ЕС, у прыватнасці на МСП, і рэгулюючыя органы. Паводле Эстоніі, абмеркаванне рэгламента ў розных працоўных групах Эўрасаюза было занадта хуткім, і не прадаставіла дастаткова часу для належнага разгляду ўсіх наступстваў новага закону. Эстонія заклікала да больш шырокага ўдзелу экспертаў з асобных таварных сектараў і з галіны гандлёвага права. Эстонія адзначыла, што нягледзячы на РЕСЛМ, пастаўкі драўніны з незаконных крыніцаў застаюцца праблемай, і што перадача справаў у суд была складанай задачай. Эстонія лічыць, што азначэнні, у прыватнасці “дэградацыі лясоў”, мусяць утрымліваць толькі паняцці, узгодненыя на міжнародным узроўні.

Некаторыя краіны Паўднёвай Еўропы, выказваючы шырокую падтрымку, таксама высунулі канкрэтныя істотныя заўвагі. Напрыклад, Італія заявіла, што сфера дзеяння законапраекта значна выходзіць за межы РЕСЛМ і будзе складанай для рэалізацыі, і заклікала да “разумных тэрмінаў” да поўнага ўкаранення. Па словах Італіі, патрабуецца больш часу для распрацоўкі “новых эфектыўных платформаў для звязвання аператараў” і “новых інавацыйных інструментаў, уключаючы партнёрства з прыватнымі арганізацыямі”. Італія таксама прапанавала развіваць існуючае партнёрства FLEGT, перш чым ствараць новае. Пры пераходзе з РЕСЛМ на новы рэгламент таксама неабходна было надаць больш увагі прамежкавым механізмам.

Грэцыя асабліва падкрэсліла, што новы рэгламент мусіць адпавядаць правілам СГА, улічваць нацыянальныя ўмовы і прыродныя працэсы, такія як лясныя пажары, мусіць быць празрысты і просты і рэалізоўвацца ўзгоднена. Грэцыя заявіла, што патрабаванні належнай абачлівасці мусяць быць дакладныя і адпавядаць міжнародным стандартам, такім як рэкамендацыі АЭСР, каб мінімізаваць выдаткі. Грэцыя палічыла, што "азначэнне дэградацыі лясоў мусіць быць па-за рэгламентам, каб даць магчымасць краінам прымаць нацыянальныя палажэнні".