tech upd

Стандарт ланцуга паставак перагледжаны: дата ўступлення ў сілу і пераходны перыяд

У выніку перагляду ў стандарты ланцуга паставак FSC былі ўнесеныя змены - цяпер яны ахопліваюць сацыяльныя патрабаванні, якія правяраюцца паводле Ключавых канвенцый Міжнароднай арганізацыі працы.

Сертыфікат ланцуга паставак (FSC-STD-40-004 V3-1) цяпер уключае:

• выключэнне дзіцячай працы, ліквідацыю ўсіх формаў прымусовай або абавязковай працы, ліквідацыю дыскрымінацыі ў сферы працаўладкавання і занятасці, павагу да свабоды сходаў і рэальнае прызнанне права на калектыўныя перамовы;

• прыняцце і ўкараненне заявы (-аў) пра палітыку, якая ахоплівае Ключавыя патрабаванні FSC у сферы працы;

• дэманстрацыю праз сертыфікацыю адпаведнасці іншым сацыяльным сертыфікатам;

• магчымасць для іншых арганізацый, такіх як органы па сертыфікацыі, прадставіць схемы сертыфікацыі, якія адпавядаюць Ключавым патрабаванням FSC у сферы працы, і;

• уключэнне падыходу на аснове ацэнкі фактараў рызыкі праз выкарыстанне самастойнай ацэнкі, у якой арганізацыі апісваюць, якім чынам яны прымяняюць патрабаванні да сваёй дзейнасці.

Ацэнка ланцугоў паставак (FSC-STD-20-011 V4-2) цяпер уключае:

• дадатковыя патрабаванні да інтэрв'ю для органаў па сертыфікацыі/аўдытараў пры правядзенні інтэрв'ю з прадстаўнікамі;

• патрабаванне да органаў па сертыфікацыі/аўдытараў правяраць, ці ўладальнік сертыфіката прыняў і ўкараніў заяву (-ы) пра палітыку, і;

• патрабаванне да органаў па сертыфікацыі распрацаваць і ўкараніць сістэму для аўдытараў для ацэньвання самастойнай ацэнкі арганізацый і іх адпаведнасці Ключавым патрабаванням FSC у сферы працы.

Каб параўнаць версіі і атрымаць дадатковую інфармацыю пра гэты працэс, наведайце старонку праекта.

 

Каб атрымаць дадатковую інфармацыю пра перагледжаныя стандарты, калі ласка, скантактуйцеся з Вікі Трэн, адказнай за палітыку ланцуга паставак FSC, па адрасе v.tran@fsc.org і/ці нацыянальным прадстаўніком FSC у Беларусі Львом Федаровічам па адрасе L.fedorovich@by.fsc.org.

З выхадам версіі 3-1 стандарта ланцуга паставак FSC будзе распрацаваны модуль анлайн-навучання на рускай/беларускай мове для ўладальнікаў сертыфікатаў (і практыкаў). Новы модуль электроннага навучання таксама будзе ўключаць раздзел з асноўнымі патрабаваннямі FSC у сферы працы.

Мы паведамім, калі стане даступная кожная з моўных версій.

Перагледжаныя стандарты ланцуга паставак

Спампаваць стандарты тут:

FSC-STD-40-004_V3-1_EN_FINAL.pdf
PDF, Памер: 767.23KB
FSC-STD-40-004 V3-1 RUS_2021.pdf
PDF, Памер: 912.07KB