Канчатковы праект першага Нацыянальнага стандарта лесакіравання для Беларусі быў зацверджаны членамі Групы па распрацоўцы стандартаў і накіраваны ў Аддзел палітыкі і стандартаў (АПС) FSC International для прадастаўлення заключных заўвагаў.
Мы рады паведаміць, што Канчатковы праект Першага нацыянальнага стандарта лесакіравання FSC для Беларусі, які быў распрацаваны спецыяльна створанай групай нацыянальных экспертаў, а менавіта Нацыянальнай працоўнай групай па добраахвотнай лясной сертыфікацыі (Групай па распрацоўцы стандартаў) на чале з кандыдатам біялагічных навук Максімам Ярмохінім, быў зацверджаны, перакладзены і накіраваны ў Аддзел палітыкі і стандартаў FSC для прадастаўлення заключных заўвагаў.
Пасля зацвярджэння, публікацыі і пераходнага перыяду Нацыянальны стандарт заменіць усе часовыя стандарты, якія ў цяперашні час выкарыстоўваюцца органамі па сертыфікацыі для ацэнкі лесакіравання на лесагаспадарчых прадпрыемствах, і стане абавязковым для ўсіх уладальнікаў сертыфікатаў.
Мы хацелі б падзякаваць усім задзейнічаным у працэсе за іх ўнёсак у абмеркаванні, кансультацыі і палявыя тэставанні стандарта.
Мы ўпэўненыя, што наша сумесная праца прынясе карысць беларускім лясам у бліжэйшай будучыні.
Ніжэй прыведзеныя адпаведныя дакументы і Канчатковы праект стандарта: